- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля ўвядзення візавага рэжыму ўдалося мне ўрэшце выбрацца ў Беларусь. Не быў я там амаль восем месяцаў. Цікава было як новая сітуацыя паўплывала на памежны рух. Структура кантрабанды тавараў не памянялася. У Польшчу беларусы вязуць папяросы і танныя імпартныя спіртныя напоі. Беларуская гарэлка, пасля паніжэння цэнаў на гэты тавар у Польшчы, стала малаканкурэнтнай. З Польшчы вязуць амаль усё, што прадаецца ў вялікіх супермаркетах — ад зубной пасты па тэлевізары і халадзільнікі. У Беларусі гэтых тавараў хапае і яны нават таннейшыя, але больш прэстыжна лічыцца мець дома тэлевізар „Панасонік”, чым „Гарызонт”. На мяжы палякі вяртаюць 22 працэнты заплачанай цаны, у якасці падатку ПДВ, што псіхалагічна вельмі заахвочвае да пакупкі большай колькасці тавараў. Паводле слоў гродзенскіх калегаў, штодзённае жыццё жыхароў Беларусі моцна ўскладнілася апошнім часам. Растуць цэны, зарплаты стаяць на месцы. Усе наракаюць. Нібы нічога новага ва ўсходняй Еўропе. (Я. Мірановіч, Дзіцячы перыяд беларускага капіталізму, фрагмэнт)