- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сумная вестка аб смерці Зінаіды Навіцкай, шматгадовай дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім маланкава разышлася 10 сакавіка па Беласточчыне і Польшчы. — Нечаканая і балючая для нас смерць дырэктар Зінаіды Навіцкай. Была Яна беларускай вялікага фармату, сэрцам і душою адданая беларускай справе. Бяднейшымі будуць беларуская асвета і беларускі рух у Польшчы без Зінаіды Навіцкай. Яна больш за іншых дырэктараў Бельскага белліцэя напамінае мне постаць Яраслава Кастыцэвіча, — сказаў загадчык Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта прафесар Аляксандр Баршчэўскі. (А. Мароз, Няма Зінаіды Навіцкай, фрагмэнт)