- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зараз пасля вайны ў новых межах Польшчы пражывала каля 20 працэнтаў людзей няпольскай нацыянальнасці. Найбольш немцаў, каля 3 мільёнаў. У 1945 г. кіруючыя краінай камуністы аб’явілі дзяржаву адзінаэтнічнай. Дактрыну вырашылі прымяніць на практыцы. Адных асімілявалі, іншых прымусілі эміграваць. Паводле перапісу насельніцтва ад 2002 года выявілася, што ў Польшчы пражывае менш чым адзін працэнт грамадзян няпольскай нацыянальнасці. Дзяржава сапраўды стала адзінаэтнічнай. Аказваецца аднак, што не зніклі праблемы з нацыянальнымі меншасцямі, а наадварот — яны нават узрастаюць. Ствараюць іх перш за ўсё людзі дзяржаўнага апарату, спецслужбаў, якія дзякуючы нацыянальным меншасцям маюць працу і апраўданне для свайго існавання. Паводле іх меркавання, нацыянальныя меншасці, якіх афіцыйна амаль няма, прадстаўляюць усё яшчэ патэнцыяльную небяспеку для дзяржавы. Нават адзін працэнт людзей іншай культуры аказваецца велічынёй невыноснай для ўплывовай часткі пануючай нацыі. (Я. Мірановіч, Меншасці — аднак праблема, фрагмэнт)