be
pdf

Ніва 2009/28 (2774)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Атрымаў я 3 ліпеня як абанент адной з мабільных сетак, што дзейнічаюць у Беларусі, ажно два разы віншавальны SMS. У паведамленні віншавалі мяне ў ліку многіх іншых карыстальнікаў тэлефоннай мабільнай сувязі з „Днём независимости” і ў дадатак запрашалі на святочны дармовы канцэрт расійскага гурту „Мумий Тролль”. Не будучы аматарам халяўных забаваў, не пайшоў і на гэты раз на анансаваны выступ досыць вядомага і папулярнага калектыву, але яго назва падалася мне глыбока сімвалічнай у звязку з тымі пампезнымі ўрачыстасцямі, якія ладзіць дзяржава пад назвай Рэспубліка Беларусь на 3 ліпеня. Як вядома, тролі — гэта істоты міфалогіі, злыя духі, якія заўсёды варожыя чалавеку. Да нас прыйшлі яны са скандынаўскіх казак і легендаў, а зараз часта фігуруюць у так званай літаратуры-фэнтэзі. Адкуль жа прыйшоў у беларускую рэчаіснасць згаданы „День независимости”? Нават школьнік з сярэднімі ведамі па гісторыі ведае, што 3 ліпеня 1944 года ад фашысцкіх войскаў быў вызвалены горад Мінск. Хай сабе і сталіца, але толькі канкрэтны горад. Значная частка беларускай зямлі яшчэ заставалася пад гітлераўскай акупацыяй. Каму ж спатрэбілася гэтую фальшывую дату нават вызвалення ад фашызму рабіць да ўсяго „Днём независимости”? (У. Хільмановіч, Тролі мумій, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-07-12
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright © 2006-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org