- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аглядальніка і эксперта Аляксандра Алесіна выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Тым не менш, справа ў адносінах да яго не закрытая, і ён па-ранейшаму абвінавачаны па шпіёнскім артыкуле. У сітуацыі з затрыманнем журналіста КДБ быў у звыклым рэпертуары: ніякай інфармацыі людзям, і як мага больш «туману»... Болей »
Гэты тыдзень Беларусь пражыла без свайго правадыра, які выправіўся ў чарговы міжнародны ваяж. У Пуціна зараз сваіх праблемаў хапае. Таму Аляксандр Рыгоравіч выправіўся не ў Расію, а ў В’етнам і Туркменістан. Згодна з паведамленнем прэс-службы беларускага кіраўніка, ніякіх прарываў з гэтых візітаў не... Болей »
Роўна 25 гадоў таму ў гэтыя ж снежаньскія дні скончыўся СССР. З аднаго боку — заканамерна, з іншага — усё адно нечакана. Можна шмат разважаць, ці было гэта спантанным рашэннем трох кіраўнікоў, ці заканамерным працэсам, да якога ішлі ўсе краіны. Адно можна сказаць дакладна: 25 гадоў таму Беларусь атрымала... Болей »
Калі хто забыўся, нагадаем: у выніку падзей 19.12.2010 краіна атрымала больш за паўтары тысячы адміністрацыйна арыштаваных, больш за два дзясяткі палітызаваных крымінальных спраў, якія «развязваліся» на працягу ўсяго 2011 года. Еўропа ў адказ увяла маштабныя эканамічныя і палітычныя санкцыі, якія былі... Болей »
Дзяржкамітэт па маёмасці абвясціў аб продажы на аўкцыёнах і па конкурсе акцый акцыянерных таварыстваў і прадпрыемстваў, што належаць беларускай дзяржаве. У пералік увайшлі 60 прадпрыемстваў. Сярод іх буйныя ААТ, кшталту «БАТЭ — кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты», «Кіруючая кампанія холдынгу... Болей »
Зараз прэс-служба Лукашэнкі спрабуе нас пераканаць, што высокія бакі некалькі гадзінаў абмяркоўвалі павестку дня маючага адбыцца ў лютым Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У што верыць, пэўна, толькі сталая аўдыторыя БТ. Што паабяцаў Пуцін Лукашэнку? Ці выдасць Масква новы крэдыт... Болей »
Ужо шмат разоў казалася, што ў Еўропы няма дакладнай і паслядоўнай стратэгіі і пазіцыі адносна Беларусі. Гэтаму, не ў малой ступені, спрыяў Аляксандр Лукашэнка, які гойсаў на «геапалітычных арэлях» паміж Захадам і Масквой. Гэта было ўдала не толькі ў сэнсе атрымання рознага кшталту прэферэнцый і грошай... Болей »
Вось ужо два месяцы ў Беларусі з-за сумнавядомага ўказа №222 амаль не працуюць рынкі. Адна частка прадпрымальнікаў дамагаецца права на працу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, другая — перамаўляецца з уладамі. «Вымушаны страйк» ІП ужо заўважыла афіцыйная статыстыка. Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў студзені... Болей »
Адным з патрабаванняў па рэфармаванні эканомікі ад шматлікіх крэдытораў з’яўляецца спыненне «перакрыжаванага субсідавання ЖКГ». Што ж гэта такое? Усё проста — гэта калі насельніцтва плаціць за ЖКГ нібыта па заніжаных тарыфах. Гэтая «заніжанасць» кампенсуецца за кошт бюджэту і за кошт павышаных тарыфаў... Болей »
Тэма «зялёных чалавечкаў» і «ветлівых людзей» у Беларусі не пакідае розумы грамадзянаў, якія клапоцяцца пра краіну. Мікалай Статкевіч у эфіры праграмы «Прасвет» тэлеканала «Белсат» агучыў мажлівую дату анексіі Беларусі. На ягоную думку, гэта 2018-ы год. «Зараз узнікае такая сітуацыя, каб перад прэзідэнцкімі... Болей »
Дзень Волі–2016 — якім ён увойдзе ў гісторыю? Шэрым, малалюдным, безвыніковым? А можа, дзясяткі тысяч чалавек выйдуць заявіць пра свае правы? «Мы адзін народ!» — пад гэткім лозунгам арганізатары акцыі збіраюць удзельнікаў на Дзень Волі. Як перакананыя арганізатары, складаная эканамічная сітуацыя сёлета... Болей »
Весткі аб затрыманні Чыжа з’явіліся ўвечары ў пятніцу, 11 сакавіка. 13 сакавіка, нягледзячы на выходны, КДБ патлумачыла, што алігарх затрыманы супрацоўнікамі гэтага ведамства па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным... Болей »
Нас напаткала чарговае нібыта свята: 2 красавіка адзначаецца Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень 20 гадоў таму была падпісаная Дамова аб супольнасці Беларусі і Расіі. А яшчэ праз год, 2 красавіка 1997 года, была падпісана дамова пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі... Болей »
Нечакана для грамадскасці ў першыя дні сесіі Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, датычныя экстрэмізму, а Савет рэспублікі ў той жа дзень іх ухваліў. Прадстаўляючы законапраект, старшыня КДБ Валерый Вакульчык растлумачыў, што да гэтага часу Крымінальны кодэкс... Болей »
У грамадскім транспарце гучаць настойлівыя заклікі галасаваць датэрмінова. Але кампанія праходзіць вяла. Мясцовыя выбары у Беларусі мала каго цікаваць. Бо насамрэч выбараў у нас няма, і людзі ўсё больш гэта разумеюць. А яшчэ таму, што няма рэальнага мясцовага самакіравання.... Болей »
У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную... Болей »
З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне... Болей »
Трэцяе саслоўе: беларускі парадокс 3 студзеня па хатняй гаспадарчай неабходнасці наведаў уручскі будаўнічы рынак. Патрэбнай дробязі не знайшоў, бо большасць павільёнаў і палатак былі зачынены. На некаторых з іх віселі аб’явы: «Извините. Отпуск». Тую ж карціну пабачыў і на Ракаўскім і іншых рынках 4 і... Болей »
Беларускі бізнес-план Вось да чаго даводзіць нават невялікае падвышэнне цэн на энерганосьбіты. Яшчэ не так даўно эканамічныя навіны з Беларусі чакалі тыднямі. Ішла толькі дзяржаўная пахвальба: вось як мы, маўляў, прысаромілі ліберальных эканамістаў нашым эканамічным цудам і дасягнулі росту даходаў насуперак... Болей »
«Згода» — «3 гады» У рускамоўным гучанні: «Згода» — «3 года». Менавіта так назва газеты была прачытана большасцю падпісчыкаў на пачатку 90-х. Тлумачылася гэта абсалютным падабенствам (ва ўсіх без выключэння кірылічных шрыфтах) літары «З»і лічбы «3». У пару перабудовачнай дэмакратыі гэта стала вясёлым... Болей »