- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты тыдзень Беларусь пражыла без свайго правадыра, які выправіўся ў чарговы міжнародны ваяж. У Пуціна зараз сваіх праблемаў хапае. Таму Аляксандр Рыгоравіч выправіўся не ў Расію, а ў В’етнам і Туркменістан. Згодна з паведамленнем прэс-службы беларускага кіраўніка, ніякіх прарываў з гэтых візітаў не будзе. У В’етнаме ў яго запланаваныя перамовы з калегам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генсекам Камуністычнай партыі В’етнама Нгуен Фу Чонгам і прэм’ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.