- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нечакана для грамадскасці ў першыя дні сесіі Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, датычныя экстрэмізму, а Савет рэспублікі ў той жа дзень іх ухваліў. Прадстаўляючы законапраект, старшыня КДБ Валерый Вакульчык растлумачыў, што да гэтага часу Крымінальны кодэкс не ўтрымліваў ніводнай нормы, якая прадугледжвае адказнасць за экстрэмізм. Само вызначэнне экстрэмізму не пераглядалася ў нацыянальным заканадаўстве ўжо каля 10 гадоў.