- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо шмат разоў казалася, што ў Еўропы няма дакладнай і паслядоўнай стратэгіі і пазіцыі адносна Беларусі. Гэтаму, не ў малой ступені, спрыяў Аляксандр Лукашэнка, які гойсаў на «геапалітычных арэлях» паміж Захадам і Масквой. Гэта было ўдала не толькі ў сэнсе атрымання рознага кшталту прэферэнцый і грошай — «ласкавае цялятка дзвюх матак смокча», — а і ў тым, што еўрапейцы не разумелі, куды ў наступны раз занясе беларускую знешнюю палітыку. Адсюль і адсутнасць стратэгіі: каб Беларусь вызначылася, з кім яна, — з Расіяй ці з Захадам, — тады б можна было выбудоўваць з ёй адпаведныя адносіны. А калі яна сама не ведае, чаго хоча, то што можна казаць пра стратэгію?