- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аглядальніка і эксперта Аляксандра Алесіна выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Тым не менш, справа ў адносінах да яго не закрытая, і ён па-ранейшаму абвінавачаны па шпіёнскім артыкуле. У сітуацыі з затрыманнем журналіста КДБ быў у звыклым рэпертуары: ніякай інфармацыі людзям, і як мага больш «туману» тым, каму інфармацыі не даць нельга — родным затрыманага. Пра тое, што Алесіна арыштавалі, грамадскасць даведалася са спазненнем у 10 дзён. Затрымалі яго 25 лістапада, у прэсу ж гэта прасачылася 5 снежня.