- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось ужо два месяцы ў Беларусі з-за сумнавядомага ўказа №222 амаль не працуюць рынкі. Адна частка прадпрымальнікаў дамагаецца права на працу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, другая — перамаўляецца з уладамі. «Вымушаны страйк» ІП ужо заўважыла афіцыйная статыстыка. Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў студзені вырас на 0,1% — да 1,1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва — і на 1 лютага 2016 года дасягнуў 47,7 тысячы беспрацоўных. Гэта ў 1,6 разы больш, чым год таму.