- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма «зялёных чалавечкаў» і «ветлівых людзей» у Беларусі не пакідае розумы грамадзянаў, якія клапоцяцца пра краіну. Мікалай Статкевіч у эфіры праграмы «Прасвет» тэлеканала «Белсат» агучыў мажлівую дату анексіі Беларусі. На ягоную думку, гэта 2018-ы год. «Зараз узнікае такая сітуацыя, каб перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі ў 2018 годзе, каб атрымаць хоць нейкі поспех, кіраўніцтва Расіі захоча забраць у свой склад беларускую тэрыторыю. Бо ім трэба нешта прад’явіць перад выбарамі грамадству. Расія за свае ўсё меншыя грошы патрабуе ўсё больш. І ўжо патрабуе нашу дзяржаву», — заявіў палітык.