be

Пошук

"niva-tydnyovik-belarusaw-u-polshchy-2009-44-2790" Вынікі:
Ніва 2009/20 (2766)
pdf

Ніва 2009/20 (2766)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Перад намі XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009”. Шмат фестываляў, шмат часу. Не адчуваеце стомленасці? — Думаю, што не. Кожны фестываль іншы, тым больш што першыя конкурсы, калі мы запрашалі хары, якія прыязджалі без ніякай ідэі — гэта наша мінулае. Галоўнае, з чаго пачыналі... Болей »

Ніва 2009/21 (2767)
pdf

Ніва 2009/21 (2767)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Гарадок з роднай песняй — 55. Ніна Цыванюк: Прайшло ўжо 55 гадоў, нашы дзеці і ўнукі дарослыя ўжо, а нам здаецца — учора ўсё было, як Ніна Мушынская і Жэня Савіцкая гарадоцкі калектыў арганізавалі... 23 мая калектыў беларускай песні „Расспяваны Гарадок” адзначае сваё 55-годдзе з дня заснавання. Варты... Болей »

Ніва 2009/22 (2768)
pdf

Ніва 2009/22 (2768)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009” 20 траўня адкрыў маршалак Падляшскага ваяводства Яраслаў Дважанскі, а чатыры дні пазней закрыў яго дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко. Паміж іхнымі двума сказамі змясціліся не толькі багацце царкоўнай музыкі, але перш за ўсё пачуцці ўсіх... Болей »

Ніва 2009/23 (2769)
pdf

Ніва 2009/23 (2769)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Стваральнік Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік не спадзяваўся такога роcквіту невялікага мерапрыемства, якое пачалося з кароткіх сустрэч з веснавым фальклорам. Пасля ў рамках фестывалю сталі прэзентавацца штораз то новыя прапановы і мерапрыемства... Болей »

Ніва 2009/24 (2770)
pdf

Ніва 2009/24 (2770)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пастаноўкі раннесярэднявечных бітваў і сутычак з верасня 1939 г. з прымяненнем піратэхнікі, паказы коннай стральбы з лука, каштаванне колішніх страў, на канец канцэрты гуртоў старадаўняй музыкі — гэта толькі некаторыя атракцыёны першага гістарычнага пікніка „Ад слявян да жаўнераў верасня”, які ў суботу... Болей »

Ніва 2009/25 (2771)
pdf

Ніва 2009/25 (2771)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Несумненна, аб поспеху ў выбарах у Еўрапейскі парламент 7 чэрвеня можа гаварыць гісторык прафесар Антон Мірановіч, які стартаваў з чацвёртай пазіцыі спіска Грамадзянскай платформы са спалучанай падляшскай і вармінска-мазурскай акругі. Агулам атрымаў ён рашуча больш за два разы галасоў чым іншы кандыдат... Болей »

Ніва 2009/26 (2772)
pdf

Ніва 2009/26 (2772)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пад ціўканне птушак на адзінай уцалелай самавітай ліпе на сакольскім праваслаўным могільніку, над магілай беларускага кампазітара і настаўніка Яна Тарасевіча ўжо ў другі раз, у 48 гадавіну смерці, адслужылі агульную паніхіду за яго ўпакой. Першую службу над яго магілай на яго ўпамін правёў айцец Уладзімір... Болей »

Ніва 2009/27 (2773)
pdf

Ніва 2009/27 (2773)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Каля сотні прадпрыемстваў з абедзвюх краін прыняло ўдзел у І Польска-Беларускім эканамічным саміце ў Варшаве. Усё паказвае на тое, што адбыўся пералом у двухбаковых стасунках, асабліва гаспадарчых. — Разлічваю на тое, што наступіць канец нашых ціхіх дзён, — сказаў спецыяльны госць саміту прэм’ер Дональд... Болей »

Ніва 2009/28 (2774)
pdf

Ніва 2009/28 (2774)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Атрымаў я 3 ліпеня як абанент адной з мабільных сетак, што дзейнічаюць у Беларусі, ажно два разы віншавальны SMS. У паведамленні віншавалі мяне ў ліку многіх іншых карыстальнікаў тэлефоннай мабільнай сувязі з „Днём независимости” і ў дадатак запрашалі на святочны дармовы канцэрт расійскага гурту „Мумий... Болей »

Ніва 2009/29 (2775)
pdf

Ніва 2009/29 (2775)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Прайшло пятнаццаць гадоў пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пятнаццаць гадоў кіравання аднаго чалавека — Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер ён дае інтэрв’ю для замежных сродкаў масавай інфармацыі, расказвае пра тое, якая Беларусь краіна, якое яна займае геапалітычнае становішча і якія ў яе перспектывы.... Болей »

Ніва 2009/30 (2776)
pdf

Ніва 2009/30 (2776)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Праўда гэта, што пабілі беларуса? — тэлефануюць у нядзелю знаёмыя з розных СМІ. — Палякі пабілі за тое, што ён беларус?! Можа і пабілі. Дарэчы, не аднаго беларуса, не аднаго паляка і не толькі на фестывалі „Басовішча”. Там, дзе ёсць піва ці гарэлка ды мужчынскі гонар, з вякоў бываюць і спрэчкі. Мой... Болей »

Ніва 2009/31 (2777)
pdf

Ніва 2009/31 (2777)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На V З’езд беларусаў свету (18-19.07.2009) запрошаны былі ў Мінск 326 дэлегатаў з замежжа і з Беларусі, абраных шляхам вылучэння. У Міжнародны адукацыйны цэнтр у Мінску прыбыло іх 252 з 18 краін свету, з больш за 50 суполак з замежжа, былі таксама госці і прадстаўнікі 29 айчынных і замежных СМІ. На пленарным... Болей »

Ніва 2009/32 (2778)
pdf

Ніва 2009/32 (2778)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сёлетнія Трыялогі, у якіх прынялі ўдзел інтэлектуалы з Польшчы, Нямеччыны, Венгрыі, Беларусі, у значнай меры былі прысвечаны дзесяцігоддзю Згуртавання „Віла Сакрата” ды ягонай ролі ў беларускай культуры еўрапейскага маштабу. Семінары, аўтарскія сустрэчы і студыйныя аб’езды па мясцовай памежнай зоне традыцыйна... Болей »

Ніва 2009/33 (2779)
pdf

Ніва 2009/33 (2779)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Юбілейнае, ужо дваццаць пятае Свята беларускай культуры, арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам, сабрала ў Звярынецкім парку ў Беластоку ў нядзелю, 9 жніўня, у пасляабедні час тысячы аматараў роднай культуры. Перш за ўсё свойскіх спеваў, якія тры гадзіны луналі сярод карабельных сосен... Болей »

Ніва 2009/34 (2780)
pdf

Ніва 2009/34 (2780)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Гэта была падзея прынамсі агульнапольскага маштабу, хоць адбывалася ў маленькай вёсачцы Лапічы непадалёк Крынак. А, можа было такім таму, што там якраз вядомы ў свеце мастак Лявон Тарасэвіч з Валіл, прафесар варшаўскай Акадэміі мастацтваў першы раз сярод палеткаў і лясоў прадставіў свае працы. — Праз... Болей »

Ніва 2009/35 (2781)
pdf

Ніва 2009/35 (2781)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— У Грабарцы ёсць нейкая вышэйшая сіла, якая сюды прыцягвае, — гаворыць паломніца з Бельска-Падляшскага. — Духоўная атмасфера пануе не толькі падчас самога Спаса, але і падчас пілігрымкі, — дадае. — Грабарка гэта крыніца духоўнасці і хаця тут многа людзей, гэтае месца дае нагоду спазнаць духоўны спакой... Болей »

Ніва 2009/36 (2782)
pdf

Ніва 2009/36 (2782)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Яўрэйскія могілкі? Яны хіба там, першая вуліца налева. Але дакладна не ведаю. Жыву тут 30 гадоў, але ніколі там не была, — такі адказ чую ад жыхаркі Крынак, у якой мы спыталіся, як трапіць на тутэйшы кіркут. Мае пошукі яўрэйскіх могілак невыпадковыя. Якраз вяртаюся з Лапіч, дзе сваю базу маюць удзельнікі... Болей »

Ніва 2009/37 (2783)
pdf

Ніва 2009/37 (2783)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Археалагічны фэст „Гарадзішча” ў Збучы, ладжаным войтам і Гміннай управай культуры з Чыжоў і дзякуючы заангажаванню ў арганізацыю гэтага мерапрыемства людзей з Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, а перад усім асабістаму дырэктара Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны гэтай жа ўстановы... Болей »

Ніва 2009/38 (2784)
pdf

Ніва 2009/38 (2784)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Змена гадзін праграм для нацыянальных меншасцей звязана са зменай асенняй „рамоўкі”, якая мае служыць між іншым росту „слухальнасці” нашага радыё, каб прадоўжыць час калі слухаецца Радыё Беласток. Пазнейшая пара меншасных перадач больш выгадная, асабліва для людзей пражываючых у Беластоку і моладзі... Болей »

Ніва 2009/39 (2785)
pdf

Ніва 2009/39 (2785)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Cёння мы запальваем духоўную лампаду, якая павінна гарэць і даваць вялікае святло для навакольнага свету і нашых людзей, і яна павінна даваць святло не толькі для нас саміх, яна павінна даваць святло цэламу свету і ўсім людзям на зямлі, — сказаў ва ўрачыстай пропаведзі мітрапаліт Сава. Падзею ў Адрынках... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org