- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Археалагічны фэст „Гарадзішча” ў Збучы, ладжаным войтам і Гміннай управай культуры з Чыжоў і дзякуючы заангажаванню ў арганізацыю гэтага мерапрыемства людзей з Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, а перад усім асабістаму дырэктара Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны гэтай жа ўстановы Анатоля Вапа адбыўся 6 верасня. Паказваюцца на ім штодзённыя заняткі людзей пражываючых ад вякоў на сённяшніх тэрыторыях Гайнаўшчыны ці Бельшчыны і прэзентуецца наш неапрацаваны і апрацаваны фальклор. Аднак марай многіх наведвальнікаў гэтага фэсту было ўбачыць на ім беларускіх рыцараў і іншых людзей з беларускіх зямель апранутых у вопратку з сярэднявечча. На сёмы збуцкі археалагічны фэст былі запрошаны рыцары з брэсцкай групы „Die Stadt Elbing” і славутыя калектывы, стылізаваныя на сярэднявечча — „Стары Ольса” і „Бяседа”. — Мы вельмі шкадуем, што не прыехалі рыцары з Беларусі, бо іх пабыўка была ўжо гарантаваная дэпартаментам культуры і нацыянальнай спадчыны, што фундаваў нам выступ вояў і многа іншага. Аказалася, што не атрымалі яны візаў, — сказала Іаанна Белавежац з Гміннага асяродка культуры ў Чыжах. У гэтым годзе вялі выступы на сцэне і прымалі гасцей дзеўкі і маладзіцы.(А. Мароз, Расслаўляецца Збуч, фрагмэнт)