be
pdf

Ніва 2009/38 (2784)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Змена гадзін праграм для нацыянальных меншасцей звязана са зменай асенняй „рамоўкі”, якая мае служыць між іншым росту „слухальнасці” нашага радыё, каб прадоўжыць час калі слухаецца Радыё Беласток. Пазнейшая пара меншасных перадач больш выгадная, асабліва для людзей пражываючых у Беластоку і моладзі, якая — як ведаем з даследаванняў — слухае радыё ў пазнейшую пару, — так гаварыў „Ніве” ў сеймавых кулуарах прэзас Радыё Беласток Міраслаў Бяляўскі, тлумачыўшы тое, што перасунулі на гадзіну пазней перадачы для нацыянальных меншасцей, між іншым беларускую „Пад знакам Пагоні”. Цяперашні прэзас Радыё Беласток выконвае гэтую функцыю ад 2006 года і — згодна з кантрактам — будзе ім да будучага года. Віцэ-прэзасам па праграмных справах з’яўляецца Барбара Баярын-Казбярук. Як здаецца, гэта якраз яна павінна браць на сябе непасрэдную адказнасць за кшталт, чарговасць і г.д. праграм Радыё Беласток (вядома, пры адабрэнні прэзаса Бяляўскага). Калі папрасілі мы яе, каб пракаментавала змены датычныя меншасных перадач, праз сакратарку заявіла: „На гэтую тэму павінен адказваць прэзас Бяляўскі”. (М. Халадоўскі, Пад знакам „Wiadomości”, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-09-20
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org