be
pdf

Ніва 2009/36 (2782)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Яўрэйскія могілкі? Яны хіба там, першая вуліца налева. Але дакладна не ведаю. Жыву тут 30 гадоў, але ніколі там не была, — такі адказ чую ад жыхаркі Крынак, у якой мы спыталіся, як трапіць на тутэйшы кіркут. Мае пошукі яўрэйскіх могілак невыпадковыя. Якраз вяртаюся з Лапіч, дзе сваю базу маюць удзельнікі міжнароднага студэнцкага лагера, якія ўжо другі год запар наводзяць парадак на крынкаўскім кіркуце. Аднаўляюць і збіраюць успаміны. — Наш лагер гэта працяг дзеянняў, якія пачалі мы ў мінулым годзе, — тлумачыць Філіп Паздэрскі, арганізатар лагера, старшыня Аб’яднання ў падтрымку Падляшскай зямлі „Друмля”. — У мінулым годзе прыбралі мы значную частку кіркута і аднавілі сінагогу. Зараз працягваем гэтыя дзеянні. Апрача гэтага ўдзельнікі сёлетняга летніка — студэнты з Польшчы, Нямеччыны і Беларусі — дакументуюць надпісы на магілах, стараючыся адчытаць прынамсі прозвішча пакойніка і дату пахавання. (М. Сцепанюк, Захаваць памяць, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-09-06
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org