be
pdf

Ніва 2009/32 (2778)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сёлетнія Трыялогі, у якіх прынялі ўдзел інтэлектуалы з Польшчы, Нямеччыны, Венгрыі, Беларусі, у значнай меры былі прысвечаны дзесяцігоддзю Згуртавання „Віла Сакрата” ды ягонай ролі ў беларускай культуры еўрапейскага маштабу. Семінары, аўтарскія сустрэчы і студыйныя аб’езды па мясцовай памежнай зоне традыцыйна праходзілі ўжо ў агратурыстычнай кватэры спадарства Міраславы і Марка Маршалкаў у Лапічах каля Крынак з 30 ліпеня па 1 жніўня г.г. Рэдакцыя „Нівы”гутарыць з Сакратам ЯНОВІЧАМ, пісьменнікам, гаспадаром „Villa Sokrates”, рэдактарам штогодніка „Аnnus Albaruthenicus”, арганізатарам і стваральнікам Трыялогаў. Ганна Кандрацюк: — Якія краіны найбольш адкрыліся на ідэю прамоцыі беларускай культуры ў свеце? — Гэта Нямеччына, Італія, Швецыя, Венгрыя, Англія. Найменш адкрыліся славянскія краіны, тыпу балканскія дзяржавы, Чэхія, Славакія, словам там, дзе існуе комплекс горшасці. Я разлічваў яшчэ на дапамогу нашых людзей у свеце, але яны не дапамаглі. Нават адзін з іх не так даўно сказаў мне, што яго беларуская культура ўжо не цікавіць. (Беларуская культура перастала цікавіць беларусаў!, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-08-09
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org