- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы нумар адноўленае "Свабоды" выявіў паказальную тэндэнцыю беларускай інфармацыйнай прасторы. Каб выказаць цікавую або важную для грамады навіну ці думку і быць пачутым, зусім не абавязкова зьяўляцца на тэлеэкране або друкавацца вялізным накладам, ладзіць фэерычную самарэкляму або прыцягваць "адміністрацыйны... Болей »
Ці наступіць 1 ліпеня час “Х” для інтэрнэтчыкаў? Як публічна прызнала Міністэрства сувязі, зараз адпрацоўваецца праект закона, згодна з якім прадугледжваецца ў тым ліку і крымінальная адказнасць за парушэнне Указа № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт” і пастановы Савета... Болей »
Каму даспадоБы смак “кактэйля молатава”. У адносінах да беларуска-расійскіх “войнаў” слова “вайна” ўжо можна пісаць без двукосся? На днях на тэрыторыю расійскай амбасады былі закінуты дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Адна з іх патрапіла ў салон аўтамабіля, які цалкам згарэў. Як паведаміў кіраўнік прэсавай... Болей »
Час збіраць камяні. Вынікі выбараў у Беларусі здзівілі Захад, апазіцыю і… ўладу. Выбары ў ніжнюю палату Нацыянальнага сходу РБ, як сведчыць Цэнтрвыбаркам, адбыліся. Новы парламент без ніводнага апазіцыянера, але і без міжнароднага прызнання ўжо 25 кастрычніка правядзе сваё першае пасяджэнне. Шмат хто... Болей »
Дзень незалежнасці. Траціна беларусаў не ведае, што канкрэтна яна святкуе 3 ліпеня. Мы чужыя на гэтым свяце жыцця. Напярэдадні галоўнага свята краіны ў мяне адбыўся наступны дыялог з маім стрыечным дзядзькам, які жыве ў Слуцку і працуе ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. — Дзядзька Анатоль, будзеце... Болей »
Дно пакуль не бачнае. У той час, калі вядучыя эканомікі свету заяўляюць аб тым, што выхад з крызісу для іх не за гарамі, “беларускі эканамічны цуд” нават не дасягнуў дна свайго падзення. Праўда, дзяржаўныя чыноўнікі і эксперты прытрымліваюцца іншага погляду на гэтае пытанне. У якасці “бясспрэчных” аргументаў... Болей »
Магіла Каліноўскага – Гара Гедыміна 2 лютага – 170 гадоў з дня нараджэння героя У п’есе Ўладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі” галоўны герой кажа генерал-губернатару Мураўёву крылатыя словы: “Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Караткевіч ведаў, што Каліноўскі пахаваны... Болей »
Гэта адбылося ў жніўні 1956 году. А сёлета 3 лістапада Коласу споўніцца 125. Некаторыя ўдзельнікі нашага юбілейнага апытання (яно на 2-й старонцы) звяртаюць увагу на тое, што лаўрэат сталінскай прэміі Якуб Колас, якому ўлада падарыла асабняк у цэнтры Мінска і персанальны аўтамабіль, цалкам прыняў правілы... Болей »
Галавакружэнне ад поспехаў-2. Пачытаўшы сённяшнія расійскія газеты, паслухаўшы расійскія радыёстанцыі, паглядзеўшы расійскія тэлеканалы, прааналізаваўшы заявы асобных расійскіх чыноўнікаў, можна зрабіць адназначную выснову — у Беларусі ў хуткім часе павінен з’явіцца новы прэзідэнт. Прыводзім толькі некаторыя... Болей »
Любімыя жанчыны кандыдатаў у прэзідэнты-2. Калі ў Беларусі пасля 19 снежня будзе новы кіраўнік дзяржавы, то якая ў нас з’явіцца першая лэдзі? Адказ на гэтае пытанне спрабуе знайсці “Тут і цяпер”. Нагадаем, што ў першай частцы матэрыялу "ТіЦ" распавяла пра жонак Віктара Цярэшчанкі, Уладзіміра Някляева... Болей »
Даведзеныя да апошняй рысы. 9 сакавіка ў Салігорску хавалі мясцовую праваабаронцу 33-гадовую Яну Палякову, якая скончыла самагубствам пасля таго, як суд даў ёй 2,5 года “хіміі” за “загадзя лжывы данос на супрацоўніка міліцыі”. Цікава, што ў нашай краіне дагэтуль ні разу не пакаралі ў судовым парадку... Болей »
Двухзначная інфляцыя напрыканцы 2010 года? Экс-банкір краіны № 1 Станіслаў Багданкевіч лічыць, што ў беларускай эканоміцы, нягледзячы на яе пэўную ўстойлівасць, ёсць міны запаволенага дзеяння. — Станіслаў Антонавіч, наколькі небяспечным можна лічыць павышэнне замежнага дзяржаўнага доўгу на 10,2 працэнта... Болей »
У чаканні Пуціна “Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца” На трэці дзень пасля расійскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сенсацыя нашага часу: у Мінск едзе прэзідэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 снежня адбудзецца пасяджэнне “Вышэйшага дзяржсавета саюзнай... Болей »
На ўсходнім фронце без перамен Імперскія памкненні Масквы нікуды не падзеліся Гэтымі днямі Беларусь наведае Уладзімір Пуцін. Падзеі напярэдадні візіту засведчылі, наколькі вострым для нашай краіны застаецца пытанне незалежнасці. Усе дзевяностыя гады мінулага стагоддзя мы пражылі ў трывожным чаканні.... Болей »
Дзяржава скасавала льготы Калі вельмі папрасіць – яна падкіне пару тысяч рублёў у дапамОГУ 17 снежня многія беларусы атрымалі навагодні падарунак - пачаў дзейнічаць закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян”. Больш слушна было б яго назваць законам... Болей »
14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная... Болей »
Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч -... Болей »
Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай... Болей »
Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца... Болей »
У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар... Болей »