- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы нумар адноўленае "Свабоды" выявіў паказальную тэндэнцыю беларускай інфармацыйнай прасторы. Каб выказаць цікавую або важную для грамады навіну ці думку і быць пачутым, зусім не абавязкова зьяўляцца на тэлеэкране або друкавацца вялізным накладам, ладзіць фэерычную самарэкляму або прыцягваць "адміністрацыйны рэсурс". Доля даверу да СМІ цяпер настолькі ж нязначная, наколькі важкая роля чутак, плётак і пагалоскаў. Афіцый=ныя мэдыі настолькі ж непахісныя ў сваім "так", як неафіцыйныя - у сваім "не". У выніку вага такіх некалі прызнаных рэгаліяў СМІ, як папулярнае імя, вялікі наклад, афіцыйны статус, — цалкам сышла на нішто. Мы вярнуліся кудысьці ў часы Кастуся Каліноўскага і ягонай "Мужыцкай праўды", якую рэдактар распаўсюджваў арыгінальным чынам - раскідаў па палях, дзе адрасатымужыкі знаходзілі яе ў часе палявых работ. Такому слову верылі і такое слова рабіла гісторыю. Назвы іншых газэт таго часу гісторыя ўтойвае...