- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даведзеныя да апошняй рысы. 9 сакавіка ў Салігорску хавалі мясцовую праваабаронцу 33-гадовую Яну Палякову, якая скончыла самагубствам пасля таго, як суд даў ёй 2,5 года “хіміі” за “загадзя лжывы данос на супрацоўніка міліцыі”. Цікава, што ў нашай краіне дагэтуль ні разу не пакаралі ў судовым парадку саміх міліцыянтаў за іх сапраўды загадзя лжывыя даносы на сотні апазіцыянераў падчас мінулых вулічных акцый. Аднойчы вартаўнікі парадку на судзе абвінавачвалі знакамітага мастака Марачкіна ў тым, што той быццам бы лаяўся ў публічным месцы матам, хоць апошні ўвогуле не ўжывае падобныя словы…