- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чаканні Пуціна “Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца” На трэці дзень пасля расійскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сенсацыя нашага часу: у Мінск едзе прэзідэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 снежня адбудзецца пасяджэнне “Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі”, падчас якога Лукашэнка і Пуцін “маюць намер дэтальна абмеркаваць перспектывы прыняцця Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы”. Не паспела гэтая навіна абляцець беларускі інтэрнэт, як на многіх сайтах з’явіліся экспрэс-водгукі палітычных каментатараў. Амаль усе б’юць трывогу: незалежнасць Беларусі пад пагрозай! У пацвярджэнне гэтай тэзы адзін з аўтараў прыводзіць той факт, што візіт Пуціна будзе доўжыцца ажно два дні - за гэты час, маўляў, можна напрымаць шмат лёсавызначальных рашэнняў. Пішуць, што для Пуціна ўзначаліць Вышэйшы дзярж-савет (які цяпер, нагадаем, узначальвае Лукашэнка) - спосаб захаваць усю паўнату ўлады ў Расіі пасля абрання ў сакавіку новага прэзідэнта РФ. Дарэчы, ужо 17 снежня можа быць названае імя “пераемніка”.