- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дно пакуль не бачнае. У той час, калі вядучыя эканомікі свету заяўляюць аб тым, што выхад з крызісу для іх не за гарамі, “беларускі эканамічны цуд” нават не дасягнуў дна свайго падзення. Праўда, дзяржаўныя чыноўнікі і эксперты прытрымліваюцца іншага погляду на гэтае пытанне. У якасці “бясспрэчных” аргументаў прыводзяцца довады, што ў нас амаль спыніўся працэс скарачэння працоўных на прадпрыемствах, павысіўся рознічны тавараабарот, пакрысе сталі разгружацца склады вядучых заводаў краіны. І яшчэ навіна, якая павінна быццам парадаваць усіх жадаючых набыць другаснае жыллё: упершыню з пачатку года кошт квадратнага метра такога жылля вырас на 5 долараў! Вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук для “Тут і цяпер” заявіў, што такія станоўчыя “сімптомы” для беларускай эканомікі — адназначна не паказчык: “Лічыць невялічкае павышэнне цэн на жыллё нейкім сігналам выздараўлення айчыннай прамысловасці і сельскай гаспадаркі не выпадае. Занадта шмат аргументаў супраць гэтага.