- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Слова Жыцця», «Słowo Życia» (Слова Жыцьця) — беларуска рэлігійна-культурная газэта. Заснаваная Гарадзенскай дыяцэзіяй. Выходзіць з 1997 раз у 2 тыдні на беларускай і польскай мовах. Друкуе матэрыялы, прысьвечаныя жыцьцю Каталіцкага Касьцёла на Беларусі, навіны дыяцэзіі і замежжа, артыкулы пра галоўныя... Болей »
Важную ролю ў жыцці Гродзенскай дыяцэзіі выконвалі і надалей выконваюць манаскія супольнасці. Мы часта можам бачыць кансэкраваных асоб, паглыбленых у ціхую і засяроджаную малітву, якой прагнуць ахінуць кожнага чалавека, а асабліва грэшнікаў, бяздомных, пакінутых, вязняў, бежанцаў... Узнёслая і годная... Болей »
Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу... Болей »
Мы перажываем у жыцці розныя сустрэчы. Некаторыя з іх запамінаюцца надоўга, а іншыя хочацца сцерці з памяці як мага хутчэй. Сустрэчы, якія прыносяць радасць і добрую навіну, – найбольш пажаданыя для нас. І, у той жа час, ніхто б не хацеў сустрэч, падчас якіх пачуў бы дрэнныя весткі. Спатканні з Марыяй... Болей »
Пачалося лета – перыяд водпускаў і канікул. У гэты час у найбольш вядомыя месцы культу Беларусі – Будслаў, Тракелі, Навумавічы, Навагрудак, Рось – з нашай дыяцэзіі накіроўваюцца шматлікія пілігрымкі. Людзі перажываюць цудоўную нагоду спакойна і ўраўнаважана абдумаць жыццё, праверыць сваю настойлівасць... Болей »
Мабыць, любы чалавек, які лічыць сябе прыхільнікам Маці Божай, хоць бы раз у жыцці задаваўся пытаннем: чаму ў нас так шмат выяў Марыі, калі Маці Божая адна? А адказ просты. Па аналагічнай прычыне мы робім шмат фатаграфій любімай асобы: некаторыя здымкі лепш выражаюць пэўныя рысы характару альбо адлюстроўваюць... Болей »
Сэрца Езуса шырока адкрыта. Ён кліча да сябе ўсіх членаў Касцёла і тых, хто яшчэ не належыць да яго. У абразе, які Хрыстос наказаў намаляваць с. Фаўстыне Кавальскай, мы бачым Уваскрослага, які мае на руках і нагах сляды ўкрыжавання. З прабітага Сэрца выходзяць два прамяні: чырвоны і бледны. Езус тлумачыў... Болей »
Летнія месяцы ў нас асацыіруюцца з адпачынкам. За гэты час пераводзяць дух не толькі дзеці. Дарослыя таксама адпачываюць. Святары і асобы кансэкраванага жыцця адпраўляюцца на рэкалекцыі, каб набрацца сіл і пабыць сам-насам з Богам. Аднак ёсць такія людзі, якім трэба загадаць адпачыць. Такім чалавекам... Болей »
З зараджэння хрысціянства вернікі аддавалі сваё жыццё за веру ў Хрыста. Падмуркі Касцёла выкуплены ахвярамі шматлікіх паслядоўнікаў Езуса, якія за прыналежнасць да свайго Збаўцы пакорна прымалі страшныя пакуты і жудасную смерць. Здаўна пануе перакананне, што кроў мучанікаў з’яўляецца пасевам новых хрысціян.... Болей »
Фігура Пана Езуса Журботнага ў Росі прыцягвае да сябе ўсё больш пілігрымаў. Людзі з розных куткоў нашай краіны і з-за мяжы накіроўваюцца ў гэтае выключнае месца ў Гродзенскай дыяцэзіі, каб зазірнуць у нязвыклыя вочы Хрыста – залітыя крывёй, сумныя, але такія пяшчотныя! Мука Хрыста, аб якой нагадвае... Болей »
Чалавек жыве ў грамадстве. Усім сваім развіццём ён абавязаны іншым, пачынаючы ад моманту нараджэння. Шмат бярэ ад іншых, але таксама шмат мусіць аддаваць. Таму павінен служыць свету сваёй інтэлігентнасцю, матэрыяльнымі дабротамі, фізічнымі сіламі і здароўем. Чалавек варты столькі, колькі зробіць дабра.... Болей »
Кожны хрысціянін належыць, перш за ўсё, да школы Езуса Хрыста. Прыняўшы хрост, чалавек становіцца Яго вучнем, які будуе сваю будучыню разам з Майстрам. У гэтай школе ён штодзённа ўзрастае да таго, каб быць добрым выхаванцам, які здольны слухацца свайго Настаўніка. Быць вучнем Хрыста не значыць вывучыць... Болей »
Аднойчы раніцай у пэўнай рымскай парафіі 11-гадовы хлопчык спытаўся ў Яна Паўла ІІ: “Святы Айцец, навошта Вы ўвесь час ездзіце па свеце?”. Гэтае дзіцячае пытанне, здаец-ца, вынікае з меркаван- ня, што біскуп Рыма не павінен часта пакідаць Вечны Горад. А паколькі сфера паслугі Папы з’яўляеццапаўсюднай... Болей »
Моцай св. хросту мы становімся вучнямі-місіянерамі, пакліканымі несці Евангелле ўсяму свету, выходзіць да людзей з гэтым дарам, у яго вымярэнні духоўным, дабрачынным і ў дыяконіі, г. зн. служэнні. Як хрысціяне атрымліваем заданне, перш за ўсё, звычайна і проста сведчыць пра Бога, які аб’явіўся праз... Болей »
Хтосьці вядзе аўтамабіль, каб вырашыць тэрміновыя справы, і трапляе ў аварыю... Хтосьці захутка едзе на матацыкле і не спраўляецца з кіраваннем на павароце... Хтосьці стаіць на пероне занадта блізка да рэльсаў і аказваецца ўцягнуты пад цягнік... Хтосьці ідзе паплаваць і трапляе ў вадаварот... Хтосьці... Болей »
Св. сястра Фаўстына занатавала ў “Дзённіку” наступныя словы, сказаныя Езусам: “Я чакаю ад цябе ўчынкаў міласэрнасці, якія маюць вынікаць з любові да Мяне. Ты павінна аказваць міласэрнасць бліжнім заўсёды і ўсюды, не можаш ад гэтага адхіліцца, адмовіцца ці апраўдацца” (Дз. 742). Гаворка не ідзе пра бяссэнсную... Болей »
Многія набожныя ізраільцяне, якія чакалі прыходу Месіі, не заўважылі Яго нараджэння, знакі і цуды, якія Ён здзяйсняў. Не распазналі таксама Збаўцу, які аб’явіўся пасля свайго ўваскрасення. І да сёння цэлыя народы яшчэ не вераць у Хрыста, не прымаюць Яго збаўлення. Аднак дастаткова шмат ёсць таксама тых... Болей »
Ва ўсёй мітусні падрыхтоўкі мы можам згубіць цішыню і спакой, а неаднойчы таксама тое, што на самой справе з’яўляецца важным. У пагоні за святочнай ілюзіяй павінны хоць на хвілінку затрымацца, каб скіраваць думкі да таямніцы Бэтлеемскай ночы. Удалечыні ад шуму і мітусні свету, у адзіно- кай цішыні прыходзіць... Болей »
Хоць мінула ўжо больш за дзве тысячы гадоў, сям’я надалей застаецца крыніцай дабра, асяроддзем, дзе нараджаецца і развіваецца духоўнае жыццё чалавека. Менавіта ў сям’і мы адчуваем, што патрэбны сваім блізкім і свету, а ў першую чаргу, што нас любяць. Гэтае разуменне, што будзем прыняты іншымі, з’яўляецца... Болей »
Святара, так павялося, чакае цэлы дом ці вуліца. Лесвічныя пралёты запаўняюцца звонкім гоманам: дзеці прагнуць як найхутчэй данесці старэйшым, дзе зараз знаходзіцца ксёндз. Правіла гасціннасці глыбока ўпісана ў нашу традыцыю. Несумненную заслугу ў гэтым мае хрысціянская спадчына, якая сцісла спалучае... Болей »