- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сімвалічна новы сезон праграмы «Welcome ў Беларусь» адкрывае выданне з удзелам Боба Экгарта, прафесара з штату Агаё (ЗША). Гэта ён здымаўся ў нашай першай праграме летась. Ён абяцаў беларусам вярнуцца і стрымаў сваё слова. Боб ужо трэці раз наведвае Беларусь і гэтым разам мае канкрэтную задачу. «Я заўсёды... Болей »
Італьянец Паўлё Маджора шмат гадоў захапляецца скалалажаннем. У Беларусі ён ужо трэці раз і гэтым разам паставіў сабе дакладную мэту. «Сакрэтны матыў гэтага падарожжа ў тым, што я хачу даследаваць беларускія горы, бо я жыву ў гарах, і яны мне вельмі падабаюцца», – кажа Паўлё. Зразумела, што італьянец... Болей »
«Дзяцінства ў мяне скончылася, калі я зламала хрыбетнік. Я зляцела з каня на бетонную пліту», – распавядае Юлія Троксне з Рыгі, гераіня праграмы «Welcome ў Беларусь». Аднак, нягледзячы на цяжкую траўму, яна адкрыла свой конны клуб. Каб засвоіць новыя элементы коннай язды, Юлія адпраўляецца ў Беларусь... Болей »
Вегетарыянка Анна Штайнман з Нямеччыны прыехала ў Беларусь у гастранамічны тур і не стрымалася, каб не з’есці пальцам пханай каўбасы. А ўсё таму, што дзяўчына ўпэўненая: каб зразумець культуру краіны, трэба пакаштаваць ежу, якую ў ёй гатуюць. Чым яшчэ беларускія кухары здзіўлялі нямецкую турыстку, глядзіце... Болей »
Італьянец Рабэрта марыў адчуць атмасферу беларускага жыцця ў правінцыі, а таксама апынуцца на вясковай дыскатэцы. Дзеля гэтага каманда праграмы «Welcome ў Беларусь» выпраўляецца разам з ім у палескую вёску Заверша, што пад Драгічынам, зрабіўшы прыпынак у самім горадзе. Райцэнтр уражвае Рабэрта, ён параўноўвае... Болей »
Ягор Рыбакоў – актор кіно і тэатру з Масквы. Ён упершыню ў Беларусі і мае на мэце не толькі наведаць выдатныя мясціны нашага краю, але і трапіць у беларускае кіно. Сваю вандроўку ён пачынае з Музею гісторыі беларускага кіно. Ягор гэтак натхняецца стужкамі, пра якія тут распавядае экскурсавод Вольга Тарасевіч... Болей »
Элі Мубэнга прыехаў у Наваполацк з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб вывучаць расейскую мову. Хлопец размаўляе на сямі мовах свету, захапляецца беларускімі кветкамі ды прыгожа спявае. Ад сяброў хлопец даведаўся пра беларускую лазню і захапіўся ідэяй яе наведаць. Але трапіць у гарадскую... Болей »
Першы год у Беларусі адкрылі турыстам зону адчужэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аргентынскі падарожнік Сант’яга Лютэра, фатограф і блогер-пачатковец, які аб’ездзіў усю Еўропу, ужо быў на ўкраінскім баку чарнобыльскай зоны. Яму не цярпіцца параўнаць яе з тым, што ў Беларусі. Шлях аргентынца ляжыць... Болей »
Гіві Кбілашвілі цягам трох гадоў жыве ў Менску. Ён – саліст грузінскага балету «Lelo». Каб папоўніць рэпертуар беларускім танцам, Гіві едзе на фэст «Пятровіца» ў Любанскі раён. Герой праграмы – прафесіянал, але ці зможа ён пераняць беларускую манеру танцу? Паводле Сяргея Выскваркі, даследніка і папулярызатара... Болей »
‘C’est la Bérézina’ кажуць французы пра нейкае няшчасце або катастрофу. Выраз замацаваўся пасля паразы напалеонаўскай арміі на рацэ Бярэзіна ў 1812 годзе. Для Інгрыд Пансі ды Афэлі Гіюўэ-Лямі, якія прыехалі ў Беларусь з Францыі, прайсціся па напалеонаўскіх мясцінах і паплаваць у той самай Бярэзіне –... Болей »
Чым можа здзівіць і напалохаць аўстралійца Беларусь? Падавалася б, што чалавек з краіны, дзе скачуць кенгуру, у балотах сядзяць кракадзілы, а на дрэвах – каалы, падрыхтаваны да ўсяго. Але ж у нашых мясцінах водзяцца бязлітасныя пачвары, страшнейшыя за любую чупакабру! Усё пачыналася досыць прыемна. Эндру... Болей »
Прыехаць у Менск дзеля моднай фотасесіі? Не кожнаму замежніку такое прыйдзе ў галаву. Здзяйсняць незвычайныя мары ў нашай краіне гасцям з усяго свету дапамагае праграма «Welcome ў Беларусь». Іфунанья Дымаку (Ifunanya Dimaku) прыехала ў Горадню вучыцца ў медычным універсітэце. Але з куды большым захапленнем... Болей »
Дзяды амерыканца Джэрэда Гоўлдмэна эмігравалі з беларускага Палесся ў ЗША ў 1910 годзе. Хлопец вырашыў наведаць месца, адкуль паходзяць ягоныя продкі. Дзеля гэтага ён прыляцеў у Менск, адкуль выправіўся ў дарогу да малой радзімы дзядоў… бягом. Месца, якое продкі амерыканскага бегуна пакінулі больш за... Болей »
Найбольшы розгалас напрыканцы 2016 г. выклікалі вынясенне абвінаваўчага прысуду блогеру Эдуарду Пальчысу і ўзбуджэнне крымінальных справаў у адносінах да трох беларускіх аўтараў расійскае інфармацыйнае агенцыі “Рэгнум” за распальванне нацыянальнае і іншае сацыяльнае варожасці. Памянёныя справы з’яўляюцца... Болей »
Асноўным фактарам, які ўплываў на сітуацыю са СМІ ў Беларусі ў 2016 г., сталі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яны адбыліся ў верасні 2016 г. на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі і складанага замежнапалітычнага становішча. Беларускія ўлады імкнуліся атрымаць станоўчую... Болей »
Пасля пэўнага зніжэння ціску на журналістаў і сродкі масавай інфармацыі ў 2016 г. – узімку 2017 г. з захаваннем жорсткага дзяржаўнага кантролю за распаўсюдам інфармацыі становішча ў галіне СМІ ў Беларусі ў сакавіку – красавіку 2017 г. зноў пагоршылася. Гэта звязана з імкненнем уладаў абмежаваць асвятленне... Болей »
Не адбылося ніякіх зменаў у сістэме нарматыўнага рэгулявання, заснаванай на ліцэнзаванні і рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі прызначанымі дзяржавай органамі і самім урадам… Шматлікія журналісты працуюць без акрэдытацыі, паколькі сістэма накіраваная на тое, каб забараняць і крыміналізаваць любую... Болей »
“Сёння час інтэрнэту, хуткага распаўсюду інфармацыі, і міністэрству неабходна зрабіць усё, каб гарантаваць інфармацыйную бяспеку,” – Васіль Жарко, першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь падчас прадстаўлення новага міністра інфармацыі. “Мы асуджаем гэтую новую хвалю судовых працэсаў, якая... Болей »
Гэтым разам пастанову старэйшага следчага Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўніка юстыцыі Аляксандра Лескаўца аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава адмяніў намеснік пракурора горада Магілёва.... Болей »
Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 лістапада 2003 г. у Беларусі былі зарэгістраваныя 1 492 друкаваныя перыядычныя выданні. З іх 902 газеты, 520 часопісаў, 57 бюлетэняў, 3 каталогі, 2 альманахі і 8 інфармацыйных агенцтваў1. Большасць зарэгістраваных СМІ маюць прыватную форму ўласнасці. Даследаванне рынку... Болей »