- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 лістапада 2003 г. у Беларусі былі зарэгістраваныя 1 492 друкаваныя перыядычныя выданні. З іх 902 газеты, 520 часопісаў, 57 бюлетэняў, 3 каталогі, 2 альманахі і 8 інфармацыйных агенцтваў1. Большасць зарэгістраваных СМІ маюць прыватную форму ўласнасці. Даследаванне рынку інфармацыйных СМІ, праведзенае ў жніўні 2003 г. службай маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, выявіла, што ў ліпені—жніўні рэальна выходзілі ўсяго каля 250 навінных газет. Прыкладна 80 з іх належалі прыватным асобам і інстытуцыям, а ў склад заснавальнікаў 150 ўваходзілі органы заканадаўчай і/або выканаўчай улады розных узроўняў.