- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь анулявала пасведчанне аб рэгістрацыі газеты «Молодежный проспект». Адпаведны загад за №162 падпісаны 11 лістапада міністрам інфармацыі Уладзімірам Русакевічам. Пазбаўленне рэгістрацыі матываванае тым, што выданне не прайшло перарэгістрацыю пасля двух прыпыненняў выдання напрацягу года (загадамі Міністэрства інфармацыі 20.09.2004 г. і 16.09.2005 г.), чым парушыла патрабаванні арт.11 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Пра другое прыпыненне дзейнасці газеты адзін з яе выдаўцоў, палітык Уладзімір Навасяд, даведаўся з загаду аб ануляванні рэгістрацыі, паколькі, па яго словах, ніякіх дакументаў на гэты конт рэдакцыя не атрымлівала. Рэдакцыя «Молодежного проспекта» мае намер абскарджваць загад аб ануляванні пасведачання аб рэгістрацыі ў судзе.