- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першай палове года ціск на СМІ і журналістаў узмацніўся. Выкарыстоўваючы ў якасці нагоды расследаванне крымінальнай справы па факце паклёпу на генарала КДБ Івана Каржа, спецслужбы правялі ператрусы ў журналістак Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Наталлі Радзінай, Ірыны Халіп, з іх кватэр, а таксама з рэдакцыі газеты “Народная воля” і офіса “Хартыі-97” было забрана абсталяванне, якое на працягу года не вярнулі (пры гэтым журналісткі фігуруюць у справе ў якасці сведак). На адрас вядучых недзяржаўных газет «Народная воля» і «Наша Ніва», а таксама адной з самых тыражных газет «Комсомольская правда в Белоруссии» Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні. На працягу 2010 г. «Наша Ніва» і «Народная воля» атрымалі адпаведна 3 і 4 папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі (пры тым, што для закрыцця ў судовым парадку дастаткова двух (а ў шэрагу выпадкаў – і аднаго!) папярэджанняў, вынесеных з любой, нават самай нязначнай нагоды, незалежна ад цяжкасці дапушчанага СМІ парушэння).