- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўныя пазітыўныя падзеі медыйнага года адбыліся на яго пачатку. Былі спыненыя крымінальныя справы супраць журналістаў Андрэя Пачобута і Антона Сурапіна, было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб часопіса "Arche. Пачатак" (Гл. Судовыя справы). Гэтыя канфлікты знаходзіліся ў цэнтры ўвагі міжнароднай грамадскасці, і іх вырашэнне можа сведчыць пра спробы афіцыйнага Мінска разблакаваць адносіны з Еўрасаюзам пасля паствыбарнага крызісу канца 2010 - 2012 гг.