- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2004 г. для Беларусі быў годам правядзення парламенцкіх выбараў і рэферэндума. Як звычайна падчас значных палітычных кампаніяў, ціск на СМІ ў 2004 г. узрос. Прычым пагаршэнне сітуацыі ўяўляла сабой не часовае адхіленне, пасля якога ўсё вяртаецца да нормы, але ўзмацненне планамернага і сістэматычнага ціску на СМІ, якое працягнулася і пасля выбарчай кампаніі.