- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
175 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча. Карловіч Ян Аляксандр (28.5.1836, в. Субартоніс Алітускага пав., Літва - 14.6.1903), лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнавец. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1887, член-карэспандэнт 1877). Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1857). Вучыўся ў Парыжы і Гайдэльбергу... Болей »
Гарадзенскія ўлады рэкламуюць беларускія класы. Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з'явілася ў гарадзенскім грамадскім транспарце. Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока... Болей »
Атрымана пасведчанне аб смерці Антона Луцкевіча. Гэтымі днямі Маргарыта Пярова, унучатая пляменніца Старшыні Рады Міністраў і міністра замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, атрымала з аддзела запісу актаў грамадзянскага стану па г. Аткарску і Аткарскім раёне Саратаўскай вобласці... Болей »
270 гадоў з дня нараджэння Жана Жылібера. Жылібер (Gilibert) Жан Эмануэль (21.06.1741— 2.09.1814), вучоны-прырода-знавец, лекар, мысліцель; заснавальнік першай на Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гародні (1775—81). Нарадзіўся ў Францыі непадалёку ад Ліёна. Медыцынскую адукацыю атрымаў ва універсітэце... Болей »
Беларусаў заўсёды яднае песня. Больш за трыццаць выканаўцаў выступіла на канцэрце Свята беларускай культуры ў Беластоку. На адкрытай сцэне ў парку Планты прэзентаваліся салісты і ансамблі з Падлесся, а таксама госці з Беларусі. Выступіў танцавальны калектыў “Гарадзенскія карункі”. Свята - гэта таксама... Болей »
140 гадоў з дня нараджэння Паўла Дземідовіча. Дземідовіч Павел Пятровіч (10.07.1871, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага р-на — 7.3.1931), этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інстытут (1897). З 1890 настаўнік у Менскім і Наваградскім... Болей »
150 гадоў з дня нараджэння Магдалены Радзівіл. Княгіня Радзівіл Магдалена (Марыя Ева Магдалена-Юзэфа Эльжбета Апалонія Кацярына, 8.07.1861 -1945), дзяячка беларускага культурнага руху, мецэнатка. Дачка Яна Казіміра Завішы-Кіжгайлы (1820 - 1887). Граф Завіша-Кіжгайла,які паходзіў са старадаўняга беларускага... Болей »
250 гадоў з дня нараджэння Якуба Ясінскага. Ясінскі Якуб (24.7.1761, каля Пыздраў, Пазнанскае ваяв., Польшча — 4.11. 1794), вайсковы і паліт. дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794, інжынер, паэт. Са шляхты. Скончыў Корпус кадэтаў (Рыцарскую школу) у Варшаве, з 1783 афіцэр у ім. У пач. 1789 сфармаваў... Болей »
100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі. Астрэйка Анатоль [Акім Пятровіч; 11 (24).7. 1911, в. Пясочнае Капыльскага р-на — 23.8.1978], беларускі сав. паэт. Скончыў курсы пры Менскім пед. тэхнікуме (1930), вучыўся ў Менскім пед. ін-це (1932—34). Працаваў у рэдакцыях рэсп. і абл. газет. Друкаваўся з... Болей »
650 гадоў з дня нараджэння. Аляксавдра, Вялікага князя Літоўскага і караля Польскага. Аляксандар Ягелончык, Вялікі князь Літоўскі з 20 ліпеня 1492, кароль польскі з 12 снежня 1501. Чацвёрты сын Казіміра і Альжбеты, дачкі імператара Альбрэхта II Габсбурга, унук Ягайлы. Нарадзіўся 5 жніўня 1461, Кракаў... Болей »
180 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Каратынскага. Каратынскі Вінцэсь Аляксандравіч (15.8 1831, в. Селішча Карэліцкага р-на — 7.2.1891) беларускі паэт i журналіст. Працаваў хатнім настаўнікам каля Любчы (Наваградскі р-н), з 1850 сакратаром У. Сыракомлі. Друкаваўся з 1856. У 1857-58 супрацоўнік час. «Teka... Болей »
120 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова. Краўцоў Макар (сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч; 18.8.1891, в. Баброўня Гарадзенскага р-на — 1939), дзеяч бел. нац.-вызв. руху, паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910), працаваў настаўнікам на Гарадзеншчыне. З 1915 у арміі.... Болей »
Генадзю Бураўкіну - 75! Бураўкін Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 28.08.1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і службоўца, у 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. З’яўляючыся карэспандэнтам газеты «Правда» па БССР, у 1969 годзе спрыяў публікацыі... Болей »
Слова пра сябра. 20 жніўня гэтага года, напярэдадні святкавання 20-х угодкаў абвяшчэння беларускай незалежнасці, адышоў у лепшы свет знакаміты беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, краязнавец і грамадскі дзеяч Віталь Скалабан. Лёс звёў мяне з гэтым унікальным чалавекам у 80-я гады мінулага стагоддзя... Болей »
110 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага. Вольскі Віталь, сапр.: Віталій Фрыдрыхавіч ЗЭЙДЭЛЬ-ВОЛЬСКІ (нар. 5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1988), беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічныхнавук. Нарадзіўся ў сям’і службоўца. З 1918... Болей »
Дваццатыя ўгодкі дзяржаўнасці беларускай гістарычнай сімволікі. 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі XII склікання 23 галасоў зацвердзіў сімвалы новай суверэннай дзяржавы, якая была адроджана25 жніўня 1991 года, калі Дэкларацыя аб незалежнасці, абвешчаная 27 ліпеня 1990 г. набыла статус часовай... Болей »
Уладзіміру Коласу - 60! Пра Уладзіміра Коласа, які ў гэтыя дні адзначае свой юбілей, можна сказаць адно: гэта прадстаўнік той не вельмі шматлікай часткі нашага сучаснага грамадства, якая па-старому называецца "інтэлігенцыя" і ў аснову ўсяго жыцця якой пакладзена паняцце каштоўнасцяў. Сярод такіх каштоўнасцяў... Болей »
120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча. Смоліч Аркадзь Антонавіч (29 верасня 1891, в. Бацэвічы Менскай губ., цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі... Болей »
135 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака. Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю, заснавальнік беларускай мастацкай фатаграфіі - Ян Булгак (Jan Brunon Buihak) нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года на Наваградчыне ў в. Асташын. Да 1912 г жыў у вёсцы Перасека Менскага павету Вывучаў філалогію ў Кракаве. У... Болей »
215гадоў з дня нараджэння Міхала Без-Карніловіча. Без-Карніловіч Міхал Восіпавіч (10.10. 1796-19.1.1862), беларускі гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-маёр. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Магілёўскай губерні. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам... Болей »