- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
90-гадоў з дня нараджэння Віктара Роўды. Роўда Віктар Уладзіміравіч, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Акадэмічнага хору Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар. Віктар Роўда нарадзіўся 10 лістапада 1921 года ў г. Смаргонь. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, дырыжорска-харавое і вакальнае аддзяленне Віленскай кансерваторыі ў прафесара К. Кавецкаса ў 1951 годзе, аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага па класу выдатнага майстра харавога мастацтва А. В. Свешнікава.