- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дошка з малітвай на беларускай мове асвечана ў Ерусаліме. 25 кастрычніка ў Ерусаліме сярод 130 дошак з малітвай «Ойча наш» на розных мовах свету была асвечана і дошка з малітвай на беларускай мове. У набажэнстве, якое ўзначаліў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прынялі ўдзел усе герархі з Беларусі, паведамляе Catholic.by. Арцыбіскуп Кандрусевіч указаў на "культурнае і гістарычнае значэнне” падзеі: "Упершыню на Святой Зямлі, дзе Езус навучыў сваіх вучняў гэтай малітве, яна з'яўляецца на нашай роднай мове". "Тысячы пілігрымаў, якія штодзённа прыбываюць на гэта святое месца, будуць бачыць гэтую табліцу, і яна ім будзе нагадваць пра нашу Бацькаўшчыну", — адзначыў ва ўступным слове да набажэнства арцыпастыр. Арцыпастыр нагадаў, што гэта малітва складаецца з дзвюх частак: "У першай мы ўсхваляем Бога і абвяшчаем веліч Ягонага Валадарства. У другой — нашыя просьбы датычаць зямных справаў чалавека».