- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча. Смоліч Аркадзь Антонавіч (29 верасня 1891, в. Бацэвічы Менскай губ., цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927). Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Менскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Полыпча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім палітэхнічным інстытуце. 3 1910 года сябар Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 у вайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік Усебеларускага з’езду 1917 ў Менску.