- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзю Бураўкіну - 75! Бураўкін Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 28.08.1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і службоўца, у 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. З’яўляючыся карэспандэнтам газеты «Правда» па БССР, у 1969 годзе спрыяў публікацыі артыкула Зянона Пазьняка ў абарону гістарычнага цэнтра Менска. Быў рэдактарам часопіса «Маладосць» (1972—1978), дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Ўладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча. Янкі Брыля і Ўладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі». З'яўляўся старшынём Дзяржтэлерадыё БССР (1978-1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сілаў і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу. З'яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990—1994). З 18 сакавіка 1994 году быў намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.