- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
90 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа. Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага1921г у вёскы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамолу. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў вайсковую падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у БДУ, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў Менску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснік старшыні праўлення СП БССР.