be

Пошук

"novy-chas-14-286-2012" Вынікі:
Новы Час 34 (548) 2017
pdf

Новы Час 34 (548) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Вучэнні «Захад–2017», актыўная частка якіх пачалася 14 верасня, запомняцца беларусам як ніякія дагэтуль. Інтэрнэт-мем выдуманага Міністэрствам абароны верагоднага праціўніка — краіны пад назвай «Вейшнорыя» — аказаўся надзіва жывучым. Звычайна такія мемы існуюць не больш за тыдзень і не выліваюцца ў афлайн.... Болей »

Новы час 21 (342) 2013
pdf

Новы час 21 (342) 2013


Першы раз Макей не паляцеў у Нью-Ёрк. Ён павінен быў там быць 13–14 мая на пасяджэнні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па агляду выканання Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. 13 мая павінна была адбыцца ягоная сустрэча з генсекам ААН Пан Гі Мунам. Аднак, паводле афіцыйнай версіі... Болей »

Новы час 7 (328) 2013
pdf

Новы час 7 (328) 2013


Лагер узмоцненага адпачынку. Беларускім чыноўнікам не даюць спакою лаўры СССР. Услед за рознымі абмежаваннямі працоўных улада ўзялася за дзяцей. У Беларусі ўжо адраджаюцца лагеры працы і адпачынку для дзяцей, старэйшых за 14 гадоў. Як паведамляецца, яны будуць дзейнічаць паўсюль, акрамя Чарнобыльскай... Болей »

Новы час 34 (257) 2011
pdf

Новы час 34 (257) 2011


Нацбанк абвяргае чарговую дэвальвацыю. Аднак курс рубля пасля першай дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, што прайшла 14 верасня, афіцыйна ўпаў амаль у тры разы ў параўнанні з пачаткам года. Асуджаны ў 2009 годзе ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч ужо адбыў палову тэрміну зняволення.... Болей »

Новы час 29 (446) 2015
pdf

Новы час 29 (446) 2015

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

Патэнцыйныя ўдзельнікі нашай прэзідэнцкай кампаніі, канешне, не дзесяць негрыцят. Прэтэндэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў было аж 14. Але «гульня на вылет» ужо пачалася. Улады з першага этапу перадвыбарчай кампаніі прадэманстравалі несумленную гульню. Не была зарэгістраваная ініцыятыўная група... Болей »

Новы Час 15 (529) 2017
pdf

Новы Час 15 (529) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Мінгарвыканкам вырашыў паздзекавацца з заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху». І прапанаваў правесці акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС у працоўны дзень з 14 гадзін да 16.30. Арганізатары ў шоку. Грамадства — таксама. Насамрэч, чакаць нармальнага стаўлення да гэтай заяўкі не выпадала. Канешне, даць дазвол на... Болей »

Новы Час 16 (530) 2017
pdf

Новы Час 16 (530) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Надзвычай кепскае надвор’е — гэта галоўнае, што не дазволіла сёлетняй акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС быць масавай. Апроч кепскага надвор’я, арганізатарам акцыі перашкодзіла і пазіцыя Мінгарвыканкама. Менавіта ён перанёс акцыю на 14 гадзін у працоўны дзень. Пра гэта даведаліся ўсе. А вось пра тое, што... Болей »

Новы Час 18 (532) 2017
pdf

Новы Час 18 (532) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Першы, але не апошні за гады праўлення сённяшняга кіраўніка Беларусі, рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года. Першы і… лёсавызначальны. Як мы памятаем, падчас яго на галасаванне былі вынесеныя чатыры пытанні: аб замене нацыянальнай сімволікі, аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб інтэграцыі... Болей »

Новы Час
pdf

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

У грамадскім транспарце гучаць настойлівыя заклікі галасаваць датэрмінова. Але кампанія праходзіць вяла. Мясцовыя выбары у Беларусі мала каго цікаваць. Бо насамрэч выбараў у нас няма, і людзі ўсё больш гэта разумеюць. А яшчэ таму, што няма рэальнага мясцовага самакіравання.... Болей »

Новы Час 38/2007
pdf

Новы Час 38/2007

масава-палітычная газэта

У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную... Болей »

Новы Час 39/2007
pdf

Новы Час 39/2007

масава-палітычная газэта

З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне... Болей »

Новы Час 01/2008
pdf

Новы Час 01/2008

масава-палітычная газэта

Трэцяе саслоўе: беларускі парадокс 3 студзеня па хатняй гаспадарчай неабходнасці наведаў уручскі будаўнічы рынак. Патрэбнай дробязі не знайшоў, бо большасць павільёнаў і палатак былі зачынены. На некаторых з іх віселі аб’явы: «Извините. Отпуск». Тую ж карціну пабачыў і на Ракаўскім і іншых рынках 4 і... Болей »

Новы Час 02/2008
pdf

Новы Час 02/2008

масава-палітычная газэта

Беларускі бізнес-план Вось да чаго даводзіць нават невялікае падвышэнне цэн на энерганосьбіты. Яшчэ не так даўно эканамічныя навіны з Беларусі чакалі тыднямі. Ішла толькі дзяржаўная пахвальба: вось як мы, маўляў, прысаромілі ліберальных эканамістаў нашым эканамічным цудам і дасягнулі росту даходаў насуперак... Болей »

Новы Час 03/2008
pdf

Новы Час 03/2008

масава-палітычная газэта

«Згода» — «3 гады» У рускамоўным гучанні: «Згода» — «3 года». Менавіта так назва газеты была прачытана большасцю падпісчыкаў на пачатку 90-х. Тлумачылася гэта абсалютным падабенствам (ва ўсіх без выключэння кірылічных шрыфтах) літары «З»і лічбы «3». У пару перабудовачнай дэмакратыі гэта стала вясёлым... Болей »

Новы Час 04/2008
pdf

Новы Час 04/2008

масава-палітычная газэта

Зварот Да нашых чытачоў, да ўсіх людзей добрай волі і душы! Да ўсіх, каму дарагія вольнае слова, права на свабоду мець і выказваць сваю думку Мы звяртаемся да вас за падтрымкай! З цяжкай душой, бо прасіць заўсёды нялёгка. Тым больш пра падтрымку матэрыяльную. Але ж вымушаны. Дзеля выратавання газеты.... Болей »

Новы Час 05/2008
pdf

Новы Час 05/2008

масава-палітычная газэта

Фондавы крызіс Што кепска для Амерыкі — жахліва для Беларусі Год пацука, як і трэба было таго чакаць ад такой жывёлы, пачаўся для глабальных фінансавых рынкаў досыць прыкра. Крызіс нерухомасці ў ЗША працягваецца — кошты на жыллё падаюць і далей, плынь іпатэчных пазыкаў рэзка скарацілася, усё больш пакупнікоў... Болей »

Новы Час 06/2008
pdf

Новы Час 06/2008

масава-палітычная газэта

Справа Аляксандра Сдвіжкова: Можна ставіць кропку? З таго часу, як у шматлікіх краінах Еўропы, а пасля і ў шэрагу краін Усходу адбыліся “карыкатурныя скандалы”, звязаныя з публікацыямі гумарыстычных малюнкаў на прарока Мухамеда, мінула некалькі гадоў. Аднак беларуская дзяржава сталася апошняй, якая вырашыла... Болей »

Новы Час 07/2008
pdf

Новы Час 07/2008

масава-палітычная газэта

Дарагія Чытачы! Зусім нядаўна мы адрасавалі вам наш зварот з просьбай пра падтрымку («Новы час», №4). Шчыра дзякуем усім, хто адгукнуўся і даслаў нам сваё добрае слова з матэрыяльным падмацаваннем. Але вымушаны зноў звяртацца да Вас. З той жа просьбай. На жаль, пацвердзілася старая народная мудрасць... Болей »

Новы Час 02/2007
pdf

Новы Час 02/2007

масава-палітычная газэта

15 сакавіка 1994 года — дзень прыняцця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзяржавы, якая ўзнікла пасля развалу Савецкага Саюза. Суверэннай, дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой. Так было абвешчана ў Канстытуцыі, якую ў той вясновы сакавіцкі дзень і зацвердзіў Вярхоўны Савет за подпісам тагачаснага... Болей »

Новы Час 03/2007
pdf

Новы Час 03/2007

масава-палітычная газэта

25 сакавіка 1918 года. 2006 Менавіта так — праз кропку. Паміж гэтымі датамі не паставіш працяжнік. Бо паміж імі няма непарыўнай сувязі, нават у памяці, у стаўленні да гэтай даты. Паміж імі пункцірная, арытмічная сувязь з праваламі памяці на дзесяцігоддзі, з амнезіяй сумлення, з прапагандысцкім здзекам... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org