- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы раз Макей не паляцеў у Нью-Ёрк. Ён павінен быў там быць 13–14 мая на пасяджэнні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па агляду выканання Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. 13 мая павінна была адбыцца ягоная сустрэча з генсекам ААН Пан Гі Мунам. Аднак, паводле афіцыйнай версіі, больш важным для Макея было знаходзіцца ў Арменіі побач з прэзідэнтам Беларусі. Гэты візіт у Арменію, дзе Лукашэнка адкрыў казіно ды наведаў царкву, дагэтуль застаецца самым няўцямным візітам прэзідэнта наконт ягоных мэтаў і задач. Няўжо беларускі МЗС аддаў няўцямнаму візіту больш вагі, чым Пан Гі Муну?