- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лагер узмоцненага адпачынку. Беларускім чыноўнікам не даюць спакою лаўры СССР. Услед за рознымі абмежаваннямі працоўных улада ўзялася за дзяцей. У Беларусі ўжо адраджаюцца лагеры працы і адпачынку для дзяцей, старэйшых за 14 гадоў. Як паведамляецца, яны будуць дзейнічаць паўсюль, акрамя Чарнобыльскай зоны. Улада паспяхова крочыць па абраным шляху аднаўлення «Імперыі зла». Ужо колькі разоў яна спрабавала прымусіць грамадзян працаваць! Спачатку было ўведзена размеркаванне студэнтаў. Потым — «прымусовая адпрацоўка» для бюджэтнікаў: два гады на дзяржаўным прадпрыемстве. Потым наспеў час сістэмы тэрміновых працоўных кантрактаў. Зусім нядаўна — дэкрэт прэзідэнта №9, які абмежаваў звальненне працоўных з прадпрыемстваў. Зараз ва ўрадзе пачалі клапаціцца пра прымусовую дзіцячую працу — маўляў, няма чаго ім «бадзяцца» па вуліцах.