- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Патэнцыйныя ўдзельнікі нашай прэзідэнцкай кампаніі, канешне, не дзесяць негрыцят. Прэтэндэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў было аж 14. Але «гульня на вылет» ужо пачалася. Улады з першага этапу перадвыбарчай кампаніі прадэманстравалі несумленную гульню. Не была зарэгістраваная ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча. І гэта — «палітычнае рашэнне» ў горшым сэнсе гэтага слова. ЦВК чакана адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча з нагоды таго, што сам Статкевіч пазбаўлены выбарчага права, бо знаходзіцца ў вязніцы.