- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надзвычай кепскае надвор’е — гэта галоўнае, што не дазволіла сёлетняй акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС быць масавай. Апроч кепскага надвор’я, арганізатарам акцыі перашкодзіла і пазіцыя Мінгарвыканкама. Менавіта ён перанёс акцыю на 14 гадзін у працоўны дзень. Пра гэта даведаліся ўсе. А вось пра тое, што арганізатары здолелі дабіцца правядзення збору на 18 гадзін, так шырока вядома не было. Не дзіва, бо дамоўленасць пра гэта была дасягнутая ўвечары 21 красавіка, перад вялікімі выходнымі. І праінфармаваць шырокую грамадскасць пра дазвол акцыі, акрамя як праз інтэрнэт, амаль не было калі.