- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь?... Болей »
У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае этна-трыа «Троіца». Іван Кірчук, Юры Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць, распавядуць пра крыніцы натхнення, патлумачаць, чаму іхныя дзеці не будуць працягваць іхнай... Болей »
У 22-ім выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект «Mikita». Мікіта Ігнаценка з’ехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасці актора ды музыкі ў мюзіклах і тэлешоу, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб рабіць «глыбокую электронную музыку» па-беларуску. Малады... Болей »
Рэдакцыя «Belsat Music Live» наведала самыя адметныя беларускія фэсты гэтага лета, патусавалася на сцэне, у фан-зоне і за кулісамі, пагутарыла з зорнымі гасцямі ды гледачамі, каб найбольш поўна і яскрава перадаць беларускае музычнае жыццё. «Басовішча», «Viva Braslav», «Рок за баброў», «Mirum Festival»... Болей »
Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчання – з новым альбомам ды яшчэ з опернай спявачкай на вакале. Музыкі пакажуць свае свежыя песні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучання, ды распавядуць, чым будуць завабліваць сённяшнюю аўдыторыю.... Болей »
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – жывы выступ гурта «Teleport», яскравага прадстаўніка беларускай неапсіхадэліі. Хлопцы падзеляцца сваймі высновамі з вядоўцаю Міраю Шульц пасля выступаў у Нямеччыне, адкажуць на закіды ў старамоднасці ды сыграюць магічны сэт з песень з будучага альбому. www.belsat.eu... Болей »
Гасцямі 28-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне – «Без билета». Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока». Лідар каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыццё на мікрараёне і чаму ягоныя песні ставяць на радыё, але не плоцяць за гэта.... Болей »
Госць 30-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – брытанскі выканаўца Fink. Ды-джэй у мінулым і блюзмен ды індзі-рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да «Доктара Гаўса» і «Тэорыі хлусні», ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc.... Болей »
Беларускі гурт, які запісвае свае песні ад энергіі сонца і ветру, стаў госцем новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гэта тыя самыя музыкі, якія не збаяліся прыехаць у Крым, каб падтрымаць украінскіх вайскоўцаў. Яны ладзяць сур’ёзныя міжнародныя праекты і выступаюць па... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт, які або рэзка не прымаюць, або любяць нейкай асабліваю любоўю. Музыкі з «Разбітага сэрца пацана» сыграюць жыўцом найлепшыя песні, прэзентуюць зусім новы твор, пагуляюць з вядоўцай Міраю Шульц у «праўду і ману» ды адкажуць на абвінавачанні ў безгустоўнасці... Болей »
У новым выданні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з гіпнатычным сэтам выступіць «Shuma». Ім удалося злучыць два неспалучальныя сусветы – сучасную электроніку і старадаўнія народныя спевы. Іхная музыка гучыць у клубах, на тэхна-вечарынах, у гандлёвых цэнтрах, «Макдоналдсе» і цягніках.... Болей »
У студыі «Belsat Music Live» – супергурт, у які ўваходзяць удзельнікі вядучых беларускіх камандаў. Музыкі сыграюць самыя ўдарныя нумары са свайго дэбютнага альбому «Хардкор Заходняга Палесся», а таксама патлумачаць, навошта ім яшчэ адзін гурт, назавуць чужыя песні, якіх ніколі не сыграюць на карпаратыве... Болей »
Гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў дзяржаўны ансамбль «Песняры», які лічыцца адзіным афіцыйным пераемнікам ансамблю пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна. Музыкі распавядуць, як трапілі ў калектыў, чым займаюцца па-за працаю і як змагаюцца за права «Песнярамі» звацца. У жывым сэце прагучаць... Болей »
Сны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні – усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». У размове з вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядуць пра таямнічы беларускі... Болей »
Шматаблічны Пукст адразу з чатырма сваймі праектамі стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Ён мог быць разбяром па дрэве, або хадзіць на працу ў філарманічны аркестр, ці зрабіць дыпламатычную кар’еру, але ад усяго гэтага адмовіўся на карысць музыкі. У размове з вядоўцай Мірай... Болей »
Гасцьмі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаўся гурт «TonqiXod», які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 года на музычнай прэміі «Героі года» ад парталу «TuzinFM». У межах «Belsat Music Live» музыкі далі развітальны сэт пасля абвяшчэння аб прыпыненні сваёй дзейнасці. У размове з Міраю Шульц Уладзь Лянкевіч... Болей »
З рога ўсяго многа. У пашыранай версіі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна прагучаць песні розных беларускіх выканаўцаў, якія былі запісаныя цягам года ў студыі «Belsat Music Live» адмыслова для гэтага выдання. «Без билета» нясуць хвалі цяпла і дабра, «Крама» пяе пра сяброўскую еднасць, этна-трыа «Троіца»... Болей »
Вядомая на ўвесь свет унікальная беларуская група «Камерата» у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выканае сэт са сваіх найлепшых калядных твораў. Выканаўцы ў размове з Міраю Шульц распавядуць пра свае самыя незвычайныя канцэрты і малавядомыя факты з 30-гадовай творчай гісторыі калектыву... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Nuteki», адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на «YouTube». У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся... Болей »