- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока». Лідар каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыццё на мікрараёне і чаму ягоныя песні ставяць на радыё, але не плоцяць за гэта.... Болей »
Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »
Госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане ўлюбёны гурт музычных крытыкаў – «Петля пристрастия», які сыграе жыўцом некалькі сваіх галоўных гітоў. У размове з Мірай Шульц фронтмен адразу дзвюх вядомых камандаў і актор Ілля Чарапко распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцці і як рэагуе, калі ягоную... Болей »
На здымкі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў Юзары з жывым бэндам – нетыповы прадстаўнік беларускай поп-музыкі, які прайшоў выпрабаванне вялікімі конкурсамі, фестывалямі і тэлешоу ў Беларусі і за мяжой. Спявак распавядзе ў размове з Міраю Шульц, чаму вырашыў спяваць выключна... Болей »
Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь?... Болей »
У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае этна-трыа «Троіца». Іван Кірчук, Юры Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць, распавядуць пра крыніцы натхнення, патлумачаць, чаму іхныя дзеці не будуць працягваць іхнай... Болей »
У 22-ім выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект «Mikita». Мікіта Ігнаценка з’ехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасці актора ды музыкі ў мюзіклах і тэлешоу, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб рабіць «глыбокую электронную музыку» па-беларуску. Малады... Болей »
Рэдакцыя «Belsat Music Live» наведала самыя адметныя беларускія фэсты гэтага лета, патусавалася на сцэне, у фан-зоне і за кулісамі, пагутарыла з зорнымі гасцямі ды гледачамі, каб найбольш поўна і яскрава перадаць беларускае музычнае жыццё. «Басовішча», «Viva Braslav», «Рок за баброў», «Mirum Festival»... Болей »
Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчання – з новым альбомам ды яшчэ з опернай спявачкай на вакале. Музыкі пакажуць свае свежыя песні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучання, ды распавядуць, чым будуць завабліваць сённяшнюю аўдыторыю.... Болей »
Правераныя гадамі гіты, прэм’ера песні з будучага альбому, экспромты ды нечаканы нават для саміх музыкаў дуэт. Госці новага, 25-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» «:B:N:» – ці не адзіныя з беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагоддзяў, якія не толькі дажылі... Болей »
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – жывы выступ гурта «Teleport», яскравага прадстаўніка беларускай неапсіхадэліі. Хлопцы падзеляцца сваймі высновамі з вядоўцаю Міраю Шульц пасля выступаў у Нямеччыне, адкажуць на закіды ў старамоднасці ды сыграюць магічны сэт з песень з будучага альбому. www.belsat.eu... Болей »
Гасцямі 28-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне – «Без билета». Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць... Болей »
У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам выступіць надзея беларускага hip-hop’у – Бакей. У размове з Міраю Шульц рэпер распавядзе пра няўдалую спартовую кар’еру, вучобу ў школе, дзяўчыну з кліпа «Vi+ik», выдасць беларускамоўны экспромт ды зладзіць шалёныя танцы. www.belsat.eu ... Болей »
Госць 30-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – брытанскі выканаўца Fink. Ды-джэй у мінулым і блюзмен ды індзі-рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да «Доктара Гаўса» і «Тэорыі хлусні», ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc.... Болей »
Беларускі гурт, які запісвае свае песні ад энергіі сонца і ветру, стаў госцем новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гэта тыя самыя музыкі, якія не збаяліся прыехаць у Крым, каб падтрымаць украінскіх вайскоўцаў. Яны ладзяць сур’ёзныя міжнародныя праекты і выступаюць па... Болей »
Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »
Госці чацвёртага выдання «Belsat Music Live» – «Naviband». Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Еўрабачанне». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад... Болей »
Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з... Болей »
У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду. Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою. Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць... Болей »