- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь?... Болей »
У адмысловым пашыраным выданні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому». Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам... Болей »
На здымкі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў Юзары з жывым бэндам – нетыповы прадстаўнік беларускай поп-музыкі, які прайшоў выпрабаванне вялікімі конкурсамі, фестывалямі і тэлешоу ў Беларусі і за мяжой. Спявак распавядзе ў размове з Міраю Шульц, чаму вырашыў спяваць выключна... Болей »
У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае этна-трыа «Троіца». Іван Кірчук, Юры Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць, распавядуць пра крыніцы натхнення, патлумачаць, чаму іхныя дзеці не будуць працягваць іхнай... Болей »
У 22-ім выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект «Mikita». Мікіта Ігнаценка з’ехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасці актора ды музыкі ў мюзіклах і тэлешоу, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб рабіць «глыбокую электронную музыку» па-беларуску. Малады... Болей »
Рэдакцыя «Belsat Music Live» наведала самыя адметныя беларускія фэсты гэтага лета, патусавалася на сцэне, у фан-зоне і за кулісамі, пагутарыла з зорнымі гасцямі ды гледачамі, каб найбольш поўна і яскрава перадаць беларускае музычнае жыццё. «Басовішча», «Viva Braslav», «Рок за баброў», «Mirum Festival»... Болей »
Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчання – з новым альбомам ды яшчэ з опернай спявачкай на вакале. Музыкі пакажуць свае свежыя песні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучання, ды распавядуць, чым будуць завабліваць сённяшнюю аўдыторыю.... Болей »
Правераныя гадамі гіты, прэм’ера песні з будучага альбому, экспромты ды нечаканы нават для саміх музыкаў дуэт. Госці новага, 25-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» «:B:N:» – ці не адзіныя з беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагоддзяў, якія не толькі дажылі... Болей »
Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »
Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »
Госці чацвёртага выдання «Belsat Music Live» – «Naviband». Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Еўрабачанне». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад... Болей »
Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з... Болей »
У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду. Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою. Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm». Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель»... Болей »
Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус... Болей »
«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі... Болей »
Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму... Болей »
Госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане ўлюбёны гурт музычных крытыкаў – «Петля пристрастия», які сыграе жыўцом некалькі сваіх галоўных гітоў. У размове з Мірай Шульц фронтмен адразу дзвюх вядомых камандаў і актор Ілля Чарапко распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцці і як рэагуе, калі ягоную... Болей »
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – старэйшыны беларускай панк-рокавай сцэны, гурт «Neuro Dubel». Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому «На Марс!», а таксама анансуюць рэліз пад назвай «Першы». Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску!... Болей »