- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     З рога ўсяго многа. У пашыранай версіі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна прагучаць песні розных беларускіх выканаўцаў, якія былі запісаныя цягам года ў студыі «Belsat Music Live» адмыслова для гэтага выдання. «Без билета» нясуць хвалі цяпла і дабра, «Крама» пяе пра сяброўскую еднасць, этна-трыа «Троіца» дорыць новы твор, калядуе «Shuma» з «Песнярамі», запальвае рэпер Бакей, хуліганяць арт-рокеры з «TonqiXod», названыя музычнымі героямі гэтага года, ды яшчэ нямала цікавостак і сюрпрызаў. Святочны музычны мікс – 30 снежня ў вечаровым эфіры на «Белсаце»!
