- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў дзяржаўны ансамбль «Песняры», які лічыцца адзіным афіцыйным пераемнікам ансамблю пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна. Музыкі распавядуць, як трапілі ў калектыў, чым займаюцца па-за працаю і як змагаюцца за права «Песнярамі» звацца. У жывым сэце прагучаць песні, якія былі створаныя апошнім часам, а таксама адзін з залатых гітоў ансамблю.
