- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Вядомая на ўвесь свет унікальная беларуская група «Камерата» у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выканае сэт са сваіх найлепшых калядных твораў. Выканаўцы ў размове з Міраю Шульц распавядуць пра свае самыя незвычайныя канцэрты і малавядомыя факты з 30-гадовай творчай гісторыі калектыву, узгадаюць пра сваё першае турнэ ў ЗША і запіс на фірме «Мелодыя» на пачатку 1990-х ды раскажуць пра апошнія змены ў складзе і новыя ідэі.
