- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: Загінайце пальцы, чувакі Шалёна масірую далонямі сківіцы, якія дзіка сьвярбяць. Арганізм ужо на фізычным узроўні пачынае рэагаваць на чарговае ашуканства. Яшчэ хвіліна - і далонь, складзеная ў папулярны ў гэтым краі аргумэнт - кулак, - разаб'е роўнядзь кінэскопа Thompson. Пытаньне "хто наступны" ўжо неактуальнае: рыхтуйцеся загінаць пальцы і падлічваць ахвяраў!.. Можа, я і не хацеў так рабіць. Яно неяк само. Першым мае дэструктыўныя памкненьні дапамог рэалізаваць FM-прымач: порцыя ЗПР-песень у рэтрансьляцыі "Хит" - ня самы лепшы пачатак раніцы. Прытым, вы ж ведаеце: чалавечая сьвядомасьць пасьля сну такая неадэкватная! У выніку - нэрвовае ўзрушэньне ў ката, да якога даляцела шмацьцё корпусу старэнькага прымача Sony, і лекцыі маці па тэме "Зарабляць пачні, а пасьля выкідай радыё!" Затое з хаты зьніклі затарможаная "Авария", тупарылыя "Гости" і старпёрныя Modern Talking… Лярва з тэлекаўскай рэклямы ніяк ня спыніцца - зноў нешта тлумачыць з нахабнай усьмешкай. Ды так натхнёна, так самазабыўна, што маці ледзь пасьпявае папярэдзіць кантакт кулака зь кінэскопам. Я не прэтэндую на новыя "99 франкаў", але таксама спрабую зразумець, чаму так залежу ад "соевага" шоў-бізу. Спрабую хаця б таму, што праймае пякотка ад ТБ-, радыё-, кіна-ідыятызму. Ці думаў калі Ўсявышні, што адзін зь Ягоных запаветаў загучыць пытаньнем: "Не стварыў сабе куміра? Адну хвілінку!.." Блін, загінайце пальцы, чувакі...