- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мацей Казімір Сарбеўскі (1595 - 1640) - новалацінскі паэт польскага паходжання. Лічыцца ці не самым знакамітым паэтам лацінскай мовы ў ХVІІ ст., бо яшчэ пры жыцці займеў мянушку "хрысціянскага", або "сармацкага", Гарацыя. Істотная частка жыцця Сарбеўскага-паэта, а таксама выкладчыка рыторыкі і паэтыкі... Болей »
Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік... Болей »
Нікалаус Ленау (1802 - 1850) - нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла ўвасабленне эстэтыка плыні "бідэрмаер", якая імкнулася... Болей »
Гіём Апалінэр (1880–1918, сапраўднае імя – Вільгельм Альберт Уладзімір Апалінарый Кастравіцкі) – французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў пачатку ХХ стагоддзя. Творы ў гэтым зборніку публікуюцца ў новых перакладах Андрэя... Болей »
Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010... Болей »
Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі... Болей »
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне?... Болей »
Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай... Болей »
Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага... Болей »
Райнэр Марыя Рыльке (1875 – 1926), аўстрыйскі паэт і празаік, класік нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусветнай літаратуры. У яго творчасці сінтэзаваліся этычна-філасофскія каштоўнасці многіх эпохаў і народаў. Райнэр Марыя Рыльке (1875 – 1926), аўстрыйскі паэт і празаік, класік... Болей »
Адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызвольнага і сацыялістычнага руху, Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч (1884-1942) увайшоў у гісторыю беларускае культуры як сузаснавальнік літаратурна-мастацкае... Болей »
Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку... Болей »
Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі... Болей »
Прамову абароннага характару Сакратас сказаў перад атэнскім судом у 399 г. п.н.э. пасьля таго, як Мэлетас і Анітас, і Лікон высунулі абвінавачаньні, што Сакратас нарушае права тым,што: а/ "дасьледуе і зглыбляе ўсё, што ёсьць над зямлёю і пад зямлёю", б/ "ведае, як дрэнную рэч учыніць лепшаю; в/ "вучачы... Болей »
Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893–1938) склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. Гэта — юбілейны, пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
У дадзены том уваходзяць навуковыя працы выкладчыкаў факультэтау журналістыкі, гістарычнага, філалагічнага і кафедраў замежных моў Беларускага дзярждўнага універсітэта. Прапанаваныя працы сведчаць аб шырыні спектра навуковай дзейнасці выкдадчыкаў універсітэта, глыбіні і актуальнасці падыходаў у вывучэнні... Болей »
Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго... Болей »
У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь»... Болей »
Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках... Болей »