- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго часу. Матывамі патрыятызму прасякнута ўся творчасьць У. Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэт лічыў, што любоў да сваёй зямлі, да Бацькаўшчыны, — самае высакароднае пачуцьцё. Ён адкрыта асуджае тых, хто, забываючы звычаі роднага краю, слепа пераймае ўсё замежнае, чужое ды адракаецца ад свайго толькі таму, што яно сваё. Пераклады некаторых твораў Сыракомлі даюць спадзяваньне, што неўзабаве зможам пабачыць поўны зборнік твораў Сыракомлі ў перакладзе на “адну з найстарэйшых ды прыгажэйшых славянскіх моваў”. (З.К.)