be

Выбранае

Гарошка Леў Айцец

Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму стану ўніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі пасьля Другой сусьветнай вайны. Сёньня, калі аднавіліся ганеньні на каталіцкую і ўніяцкую цэрквы ў Беларусі, а значная частка беларусаў ізноў вымушаная жыць у замежжы, напісанае айцом Львом у 1940–1950х гг. набывае асаблівую актуальнасьць. Прапанаваная чытачу кніга «Выбранае» рэпрэзэнтуе як тэксты пра аўтара, гэтак і ягоныя ўспаміны ды працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі, а таксама рэфлексіі пра беларускую эміграцыю.

Каталёг: Крама
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны; Спадчына: агледзіны
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2023
  • Рэдактар: Гардзіенка Натальля
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org
  • Памеры: 636 с.
  • ISBN: 978-83-968534-9-3
  • Катэгорыя: Гісторыя, Рэлігія, Грамадзтва, Крыніцы
  • Copyright © 2023 by Айцец Леў Гарошка; Лявон Юрэвіч - укладаньне, Натальля Гардзіенка - укладаньне, камэнтары; Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва; Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»; Фонд Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org