- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганаровы госьць ня можа прысутнічаць... Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэньня дацкім выданьнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і Праваабарончаму цэнтру "Вясна", які ён ўзначальвае. Прысутнасьць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене... Болей »
Еўрасаюз падоўжыў прыпыненьне санкцыяў. Да кастрычніка 2010 году прадоўжыў Еўрасаюз частковае прыпыненьне санкцыяў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краінаў Еўрасаюзу ад 17 лістапада. Разам з тым ЕС прапаноўвае Еўракамісіі пачаць падрыхтоўку да падпісаньня... Болей »
Абмежаваньне свабоды слова ў Інтэрнэце Праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” 24 жніўня выказала занепакоенасьць у сувязі з планамі беларускіх уладаў стварыць працоўную групу па вывучэньні сусьветнага досьведу ў галіне рэгуляваньня дзейнасьці інтэрнэт-СМІ. Нагадаем, 20 жніўня намесьнік міністра... Болей »
Пытаньні застаюцца... Адмена ці ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі зьяўляецца не адзіным пытаньнем, ад рашэньня якога залежыць аднаўленьне для беларускага парламенту статусу сьпецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных... Болей »
У жніўні стартаваў фарс, які Лукашэнка хацеў бы назваць парламенцкімі выбарамі. Хацеў бы, але ці ўдасца? Буйнейшыя беларускія апазіцыйныя партыі — Беларускі народны фронт, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Жаночая партыя "Надзея", Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў... Болей »
Палякі салідарныя з беларусамі: 16 лістапада ў дзевяці польскіх гарадах адбыліся акцыі салідарнасьці з сем`ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палітвязьнямі. Акцыі прайшлі ў Варшаве, Кракаве, Познані, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі, Пултуску, Любліне, Беластоку. “МенскВаршава — супольная справа” — гэткім... Болей »
Восем новых палітвязьняў Вынесены прысуд удзельнікам масавайакцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што адбылася ў Менску 10 студзеня 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску а 10-й раніцы пачаўся гэтак званы "Працэс 14-ці" – суд над удзельнікамі масавай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. Перад... Болей »
Разагналі ў лічаныя хвіліны... Супраць людзей, якія выйшлі 16 кастрычніка, у Дзень салідарнасьці, на Кастрычніцкую плошчу Менску, былі кінутыя каля сотні супрацоўнікаў АМАПу. Як толькі людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, да іх адразу кінуліся сьпецназаўцы ў цывільным, а потым выбеглі... Болей »
Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленьне з Вярхоўнага суда, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня... Болей »
Пакараць нельга памілаваць...: У Беларусі ў 2006 годзе былі вынесеныя 9 сьмяротных прысудаў... "12 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала паведаміў, што ў 2006 годзе выключная мера пакараньня вынесеная 16 злачынцам — дзевяць з іх асуджаныя да сьмерці, сем — да пажыцьцёвага... Болей »
Галоўнае – дэмакратыя і захаваньне правоў чалавека. Лідэры беларускай апазіцыі перадалі кангрэсменам свой план дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэча адбылася 16 красавіка ў Вільні. На ёй прысутнічалі былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька... Болей »
Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць зарэгістраваць “Вясну” Пасьля ўдзелу Праваабарончага Цэнтру “Вясна” ў назіраньні за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 году Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь скасаваў рэгістрацыю арганізацыі. Увосень 2003 году “Вясну” гвалтоўна зачынілі. Закрыцьцё “Вясны” было часткай кампаніі... Болей »
Зьміцер Дашкевіч: супраць сяброў сьведчыць не магу... Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай папраўчай калоніі. Ён быў асуджаны 1 лістапада 2006 годуза ўдзел унезарэгістраванай арганізацыі. Летам 2007 году Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў... Болей »
Бізнэс дробны – праблемы вялікія Прадпрымальнікі абяцаюць працягваць змаганьне за свае правы 19 лістапада на плошчы Бангалор адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу. Бізнэсоўцы выступаюць за адмену пункту 1.1 прэзідэнцкага ўказу №760”, згодна з якім... Болей »
“Мы заклікаем краіны, якія зьяўляюцца пастаяннымі сябрамі Рады бясьпекі ААН, асабліва кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, вярнуцца да разгляду праблемаў, зьвязаных з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі”, – гаворыцца ў заяве аргкамітэту па фармаваньні ў Беларусі Грамадзкай камісіі па рэабілітацыі... Болей »
Гэта спроба зламаць моцную натуру Артур Фінькевіч асуджаны яшчэ на паўтары гады зьняволеньня 20 сьнежня ў Кастрычніцкім судзе г. Магілёву пачаўся судовы працэс над адным з маладафронтаўскіх лідэраў Артурам Фінькевічам, якога абвінавацілі ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня. Нагадаем, што Артур Фінькевіч... Болей »
25 сьнежня, пасьля падпісаньня ў Маскве чарговых папераў аб намерах аб’яднаньня Беларусі і Расіі ў саюзную дзяржаву, у Мінску адбыўся стыхійны мітынг... Падпісаўшы ў Маскве дамовы аб “далейшым яднаньні” з Расійскай Федэрацыяй, презідэнт Лукашэнка тут жа безапеляцыйна заявіў: гэтыя дамовы “ня маюць патрэбы... Болей »
Слова "апазіцыя" на постсавецкіх прасторах, за выключэньнем прыбалтыйскіх краінаў, па сёньня зьяўляецца сінонімам слова "вораг". Незалежна ад таго, хто знаходзіцца пры ўладзе: неакамуністы ці камуністы былыя (партакраты). Успрымаць гэта трэба як перажытак мінулага альбо рудымент савецкіх часоў, калі... Болей »
24 чэрвеня вынесены прысуд па справе журналістаў незалежнай газеты "Пагоня". Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч асуджаны да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі, а карэспандэнт Павел Мажэйка – да двух гадоў... Ніхто не чакаў, што такой суровай і неадэкватнай будзе — расправа над журналістамі Такім чынам... Болей »
Пра сітуацыю ў Беларусі: 27 верасьня ў Жэневе на другой сесіі Рады правоў чалавека ААН сьпецыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Севярын прадставіў справаздачу аб беларускай сітуацыі. Ён адзначыў, што “за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца”. Сёлетнія... Болей »